15 верасня – Дзень бібліятэк

Актуалии Духоўнае Общество

15 верасня – Дзень бібліятэк
Паважаныя работнікі бібліятэчнай сістэмы Шумілінскага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём бібліятэк!
Гэты дзень сімвалізуе прызнанне грамадствам і дзяржавай высокай ролі бібліятэк як цэнтраў захавання і памнажэння бясцэннай культурнай і  навуковай спадчыны, ён заснаваны і як даніна павагі да работы людзей, якія там працуюць.
Выказваем удзячнасць усім работнікам бібліятэк за вашу карпатлівую працу, бязмежную адданасць любімай справе і паўсядзённае імкненне быць карыснымі. Перакананы, што ваш высокі прафесіяналізм і бясцэнны вопыт будуць, як і раней, садзейнічаць далучэнню жыхароў раёна да скарбніц сусветнай культуры, да багатай гістарычнай спадчыны роднага краю, выхаванню ў падрастаючага пакалення лепшых маральных якасцяў.
Жадаем вам усім добрага здароўя, дабрабыту і творчага даўгалецця!
Раённы выканаўчы камітэт.                                        Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў № 72 ад 15. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *