Заседание совета общественного пункта охраны правопорядка

Общество Президент

Яна – бомж, у яе няма дома, яна нікому не патрэбная
У мінулы чацвер адбылося чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, якое правёў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Мікалаевіч Зайцаў.
Адзін за адным заходзяць людзі, перад вачыма мільгаюць твары, адкрываюцца лёсы. Вось адзін з іх. Перад камісіяй сядзіць жанчына, погляд патухшы, ва ўсім абліччы – апушчанасць, неахайнасць. Яна – бомж, у яе няма дома, яна нікому не патрэбная. Як такое стала магчымым? Хто вінаваты? З маладосці яна піла-гуляла, забывалася на дзяцей, не думала, што будзе заўтра з децьмі, што будзе з ёй. Як следства, яе пазбавілі бацькоўскіх правоў, дзяцей выхавала дзяржава. Па ўсім відаць, яе гэта не надта хвалявала, і пра дзяцей яна ўспомніла толькі тады, калі апынулася на вуліцы. Прыйшла да дачкі, тая зжалілася, пусціла. І можа ўсё, як кажуць, зраслося б, калі б яна апомнілася, прыхінулася да дзяцей і ўнукаў. Але ж дзе там, яна прывыкла да гулянак, да п’янкі. А калі жанчына напіваецца да непрыстойнасці, калі яна валяецца мокрая і брудная, каму такая патрэбна?
Але жыццё зноў паслала ёй шанс, дзяржава прызначыла пенсію, на пасяджэнні савета прапанавалі ёй і сацыяльны ложак у адной з сястрынскіх бальніц. Надзея невялікая,  але так хацелася б, каб яна забылася на крыўднае слова бомж, а ўспомніла, што яна – жанчына, маці, бабуля, у рэшце рэшт чалавек.
А ўсё пачыналася з чаркі. Як, дарэчы, і ў іншых, хто быў выкліканы на пасяджэнне савета. Хтосьці з іх па п’янай лавачцы скандаліў у сям’і ці з суседзямі, ляжаў п’яны на зямлі, падпаліў непатушаным акуркам дом…
У пітушчага чалавека праблемы нарастаюць, як снежны ком. І вось ужо другі кантынгент – асуджаныя да абмежавання волі, праўда, яшчэ без ізаляцыі ад грамадства. Пакуль што. Іх ужо запрасілі на пасяджэнне назіральнай камісіі пры райвыканкаме, якую таксама ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. За плячыма іх  зноў жа п’янка, потым нежаданне працаваць, панажоўшчына. Але і ім даюць шанс, дапамагаюць знайсці работу, закадзіравацца. Толькі ці ўсе скарыстаюць той шанс?
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *