Оксана Полякова убедилась, что выращивать индюков — дело выгодное

Мир увлечений Сельское хозяйство Экономика

Паўночны паўлін
Аксана Дзмітрыеўна Палякова з вёскі Захарава ўпэўнена, што вырошчваць індыкоў – справа выгадная. У гэтым жанчына пераканалася на ўласным вопыце, бо разводзіць іх пяты год.
“Гадаваць індыкоў досыць проста, а іх прадукцыйнасць вышэй, чым, скажам, курэй, – кажа гаспадыня. – Адзін індык можа дасягаць больш за дзесяць кілаграмаў, а індычка выводзіць па 10-15 птушанят. Больш таго, я прызвычаілася падкладваць пад індычку і гусіныя яйкі. Вунь які статак гусей на падворку ходзіць”.
Звычайна на зіму Аксана Дзмітрыеўна пакідае 5-6 індыкоў. Спецыяльна для іх вырошчвае пшаніцу ці трыцікале, буракі і бульбу.  Купляе спецыяльны камбікорм.
Ля хлеўчука гаспадыня зрабіла для індыкоў выгульную пляцоўку – каб не хадзілі па вёсцы, каб не пашкодзілі свае і суседскія градкі. Гаспадыня кожны дзень прыносіць сваім гадаванцам свежую траву, кідае капусную лістоту. “Кармленне індыкоў павінна быць 4-5 разоў за дзень, інакш яны схуднеюць, – кажа гаспадыня. –  Не варта забываць і пра чыстую свежую ваду, якую трэба мяняць кожны дзень”.
Індыкоў часта называюць паўночнымі паўлінамі. Сапраўды, як распушаць хвост – сапраўдныя паўліны. Але да рук яны не вельмі ахвотна ідуць – ставяцца да чалавека з перасцярогай. А вось індычкі больш пакладзістыя – адну з іх узяла на рукі Аксана Дзмітрыеўна, з ёй і сфатаграфавалася.
Надрукавана ў № 74 ад 22. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *