Спасёт ли от пьянства Декрет № 18?

Общество Президент Семья

Бараніць  дзяцей  ад  нядбайных  бацькоў
Адбылося пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета, які ажыццяўляе кантроль за выкананнем у раёне патрабаванняў Дэкрэта № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях”.
Адкрываючы пасяджэнне, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў зазначыў, што як бы гэта не здавалася парадаксальным, але іншым разам трэба ратаваць дзяцей ад іх уласных бацькоў. Іншага не застаецца, калі дзеці пакутуюць, калі родныя бацькі ў п’яным віру проста забылі пра іх.
Папярэджанне падобных фактаў, працаўладкаванне абавязаных асоб, кампенсацыя гэтымі асобамі дзяржаўных расходаў на ўтрыманне іх дзяцей, барацьба з прагуламі, з п’янствам як першапрычынай усіх бед – гэтыя пытанні былі ў полі зроку удзельнікаў каардынацыйнай нарады.
Трывожныя лічбы паведаміў удзельнікам нарады раённы нарколаг В. Б. Багдановіч: сёння на ўліку ў нарколага стаіць 66 абавязаных асоб, з іх 52 жанчыны. І таму Дэкрэт № 18, з дня прыняцця якога прайшло ўжо амаль дзевяць год, на страчвае сваёй актуальнасці.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў № 74 ад 22. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *