55 бумажных журавликов в борьбе за мир

Актуалии Общество

55 жураўлікаў у блакітным небе
Раённы цэнтр дзяцей і моладзі правёў арт колар-акцыю ў рамках валанцёрскага міратворчага праекту “Жураўлік”, прысвечаную Міжнароднаму дню міру. Ладзілася мерапрыемства на летняй канцэртнай пляцоўцы.
Напачатку  прысутным нагадалі гісторыю пра японскую дзяўчынку Садако Сасакі. Калі на Хірасіму была скінута атамная бомба, дзяўчынцы было два гады. Дзяўчынка не атрымала апёкаў і знешніх раненняў. Аднак яна і яе маці трапілі пад радыёактыўны «чорны дождж». Нягледзячы на гэта, Садако расла энергічнай  дзяўчынкай, захаплялася спортам і бегала хутчэй за ўсіх у класе. Але ў 1954 годзе  ва ўзросце 11 гадоў урачы паставілі Садако  дыягназ лейкемія, «атамная хвароба». Менавіта ў бальніцы дзяўчынка пачула старажытную японскую легенду, згодна з якой чалавеку, які зробіць тысячу папяровых жураўлікаў, споўніцца самае патаемнае жаданне… Яна паспела зрабіць 644 жураўлікаў. У 1955 годзе дзяўчынка памерла. У 1958 годзе ў Парку свету ў Хірасіме была ўстаноўлена статуя Садако, якая трымае ў руках жураўліка. З таго часу папяровы жураўлік ва ўсім  свеце стаў сімвалам надзеі і міру.
У акцыі кожны жадаючы мог знайсці занятак па душы. Асаблівай папулярнасцю карыстаўся бодзі-арт, шмат ахвотных было паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу папяровых жураўлікаў,  багата дзяцей малявала  на адным вялікім лісце паперы, а некаторыя малявалі на асфальце.
А напрыканцы акцыі ў неба ўзляцелі 55 рознакаляровых паветраных шарыкаў з прывязанымі да іх папяровымі жураўлікамі. Дарэчы, 55 – не выпадковыя лічба: 21 верасня споўнілася 55 гадоў Беларускаму фонду міру.
Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *