Зачем нам сделали перерасчёт за воду?

Общество Экономика

Пераразлік за ваду
Калі жыхары нашага раёна  тыдзень таму атрымалі жыроўкі на квартплату, здзівіліся: што за  пераразлік зроблены за карыстанне гарачай вадой? З такім пытаннем многія звярнуліся ў рэдакцыю і папрасілі растлумачыць сітуацыю праз газету.
Бухгалтар па налічэнні камунальных плацяжоў УП ЖКГ Вольга Ястрабава патлумачыла, што пераразлік па шматпавярховых дамах, не абсталяваных прыборамі групавога ўліку цеплавой энергіі, зроблены за перыяд з верасня 2014 года па жнівень 2015 года. “Згодна з  Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 571 ад 12 чэрвеня 2014 года, рашэннем аблвыканкама № 599 ад 30 верасня  2014 года і на падставе рашэння райвыканкама № 666 ад 27 верасня 2014 года быў зацверджаны нарматыў на падагрэў вады, – расказала цеплатэхнік УП ЖКГ Кацярына Сіўцова. – У Шуміліне, да прыкладу, ён склаў 0,0532 гігакалорыі на падагрэў аднаго кубічнага метра. На аснове зацверджанага сацыяльнага стандарту тэмпература гарачай вады павінна быць не менш за 50 градусаў. Але ў некаторыя месяцы яна была і гарачэйшай. Выдаткі, якія фактычна складваліся кожны месяц, былі неаднолькавыя. Адпаведна, з мінулагодняга верасня па жнівень гэтага года па дзеючым тарыфе ў месяц былі зроблены даналічэнні або памяншэнні налічэнняў па фактычных расходах на гарачую ваду”.
Мы пацікавіліся, ці многа даплацілі шумілінцы за падагрэў вады. Аказалася, ад дзесяці да ста тысяч рублёў у залежнасці ад колькасці выкарыстанай вады. Іншая справа, што па некаторых дамах у Шуміліне, Светласельскім і некаторых вёсках раёна пераразлік быў зроблены памылкова, за што работнікі УП ЖКГ просяць прабачэнне. Кватэраздымшчыкам грошы будуць вернуты ў кастрычніку, запэўнілі работнікі камунгасу.
Дарэчы, кожны год у красавіку робіцца і пераразлік за ацяпленне. Але сёлета ў сувязі з цёплай зімой нам не прыйшлося даплачваць, адзначылі ў камунгасе.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №75 ад 25. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *