Областное селекторное совещание провёл председатель облисполкома А. Н. Косинец

Актуалии

Прадпрымальнасць, інвестыцыі, дысцыпліна
Дабрабыт людзей, іх зарплата, бяспека жыцця і працы павінны быць на першым месцы ў кожнага кіраўніка – такую задачу паставіў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец, праводзячы ўчора абласную селектарную нараду.
Сёння нельга дапусціць, падкрэсліў ён, каб мінімальная зарплата была ніжэй за 200 долараў ЗША, а такое яшчэ можна сустрэць у некаторых сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях вобласці. Але павысіць зарплату можна толькі павысіўшы прадукцыйнасць працы, выпускаючы якасную, канкурэнтаздольную прадукцыю, каб яна карысталася попытам і давала даход, а не ішла на склад. Аналіз, кантроль, прадпрымальнасць, інвестыцыі, дысцыпліна, ахова працы – галоўныя ўмовы любой вытворчасці, адзначыў А. М. Косінец.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *