Зварот раённага савета ветэранаў да жыхароў Шуміліншчыны!

Общество

Зварот раённага савета ветэранаў да жыхароў Шуміліншчыны!
Наша краіна на парозе адказнага моманту – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ніхто не застаецца ў баку ад гэтай важнай палітычнай падзеі.
Свет перажывае глыбокія змяненні,  якія іншы раз вядуць да гібелі краін, нацый, веры ў справядлівасць.
Наш народ пераадолеў нямала гераічных і трагічных іспытаў. Урокі Перамогі вучаць нас згуртаванасці, яднанню ўсіх пакаленняў на аснове традыцыйных, духоўных і маральных каштоўнасцяў.
Нам, хто жыве на гэтай зямлі, неабходна памятаць, цаніць, паважаць сваю гісторыю. Мы нясем адказнасць за лёс свайго краю, сваёй Радзімы, і нам, ветэранам Шуміліншчыны, неабыякавы лёс нашай краіны, будучае нашых дзяцей, унукаў.
Мы ганарымся, што жывём у мірнай, светлай, цудоўнай краіне. Ёсць выразная структура і стыль кіравання. Забяспечана стабільнасць, парадак, спакой. Клопат пра людзей стаў нормай.  Паспяхова рэалізуюцца сацыяльныя праграмы. Перад кожным раскрыты прасцяг ініцыятыў, рэалізацыі сваіх планаў.
Будучае залежыць ад усіх нас, выбаршчыкаў, ад нашай адказнасці. Удзел у выбарах – гэта наш грамадзянскі абавязак.
Мы спадзяемся, што кожны грамадзянін нашай краіны, кожны жыхар Шуміліншчыны прыйдзе 11 кастрычніка на выбарчы ўчастак і  зробіць правільны выбар, прагаласуе за годнага кандыдата, які не на словах, а на справе працягне цяперашні дзяржаўны курс, забяспечыць мір, бяспеку, дынамічнае развіццё нашай краіны і яе працвітанне.
Будзем памятаць, што Радзіма ў нас толькі адна!
Надрукавана ў №77 ад 02.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *