Шумилинцы едут на областные «Дожинки» в Толочин

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Працаўнікі сяла святкуюць у Талачыне
Заўтра, 3 кастрычніка, у Талачыне пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі-2015”.
Цэнтральнай падзеяй фестывалю стане ўрачыстае шэсце дэлегацый з усіх раёнаў вобласці і ўзнагароджанне пераможцаў спаборніцтва.
У праграме свята шматлікія выставы, прэзентацыі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і прамысловых прадпрыемстваў Віцебшчыны, прадстаўленне брэндаў раёнаў і гарадоў вобласці, спартыўныя і культурныя падзеі. На шматлікіх канцэртных пляцоўках свае таленты пакажуць работнікі культуры, пройдзе марш-парад духавых аркестраў і барабаншчыц.
У фестывалі бярэ ўдзел і прадстаўнічая дэлегацыя нашага раёна. Свой падворак будзе ў Шумілінскага райспажыўтаварыства, прадставяць Шуміліншчыну на “Дажынках” больш за 80 работнікаў культуры. На фестывалі будзе прадстаўлены брэнд раёна –  “Кірмаш бульбашоў”.
У афіцыйную дэлегацыю, якую ўзначальвае кіраўніцтва раёна, увайшлі перадавікі вытворчасці АПК, кіраўнікі сельскагаспадарчых, перапрацоўчых і абслугоўваючых арганізацый.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №77 ад 02.10.2015 г.



2 комментария по теме “Шумилинцы едут на областные «Дожинки» в Толочин

  1. Молодцы Шумилино!

    Праздник удался на славу, молодцы все работники культуры района, порадовали «Гарэзнiкi» и духовой оркестр, оркестр барабанщиц…Отдельное спасибо народному коллективу «Гульбiчы» (со слов публики «…больше таких коллективов»). Шумилинское райпо также было достойно представлено на празднике, а «Полевка» пришлась по душе покупателям («…куплю, попробую, а вдруг напомнит бабушкину…»), — и напомнила, молодцы так держать, спасибо хозяйке полевой кухни Н.Быковой. Ассортимент витрин был замечательный, а представители руководства: В.Гомонова, Л.Гончарова, М.Каштанова даже помогали в обслуживании, молодцы коллектив райпо.

  2. МОЛОДЦЫ!!!!
    Все было достойно! А как могло быть еще? ТОЛЬКО ТАК и не иначе! ТАК ДЕРЖАТЬ!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *