В Шумилино открылась обновлённая аптека

Актуалии Новости

За  лекамі – у  новую  аптэку
Учора ў Шуміліне адбылося ўрачыстае ад-крыццё абноўленай аптэкі. Кіраўніцтва раёна, жыхары райцэнтра і шматлікія госці сабраліся ля новага прыгожага будынка аптэкі, каб разам парадавацца цудоўнаму пераўтварэнню.
Неабходнасць такой рэканструкцыі наспела даўно, заўважыў кіраўнік раёна У. П. Куранны: “Мы ўдзячныя, што ініцыятыву па правядзенні рэканструкцыі падтрымала кіраўніцтва ўнітарнага прадпрыемства “Фармацыя” і знайшло магчымасць выдзялення амаль чатырох мільярдаў рублёў для гэтых мэт. Вялікі дзякуй праекціроўшчыкам, будаўнікам – усім, хто ўклаў свае веды, вопыт і працу ў абнаўленне гэтага сацыяльна значымага аб’екта”. Уладзімір Пятровіч адзначыў, што ўлады раёна па-ранейшаму самую пільную ўвагу будуць удзяляць пытанням добраўпарадкавання, рамонту дарог і стварэнню камфортных умоў для жыцця.
Як у краіне, так і ў вобласці шмат робіцца для развіцця сацыяльнай сферы, заўважыў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама У. У. Цярэнцьеў. Вось і ў Шуміліне ў канцы тыдня адкрыецца шматкватэрны жылы дом, “на падыхо-дзе” завяршэнне будаўніцтва царквы, рамонту фізкультурна-аздараўленчака комплексу. Перамен да лепшага шмат. Цяпер вось і аптэка адказвае сучасным патрабаванням, і калі раптам чалавек захварэў, спецыялісты акажуць яму кваліфікаваную дапамогу, усе ўмовы для гэтага ёсць, заўважыў Уладзімір Уладзіміравіч.
Вядома, што ўсе, хто ўзяў слова на свяце, у адзін голас жадалі прысутным, жыхарам раёна моцнага здароўя. Генеральны дырэктар УП “Фармацыя” А. А. Арлова правяла экскурсію па аптэцы, расказала пра перамены. Работнікі аптэкі канстатавалі, што рэканструкцыя зрабіла камфортнымі ўмовы працы.
Аптэка зноў прымае сваіх кліентаў на прывычным месцы. Цяпер яна, як заўважыў кіраўнік раёна, – сапраўднае ўпрыгожанне горада.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №78 ад 06.10.2015 г.



2 комментария по теме “В Шумилино открылась обновлённая аптека

  1. Хорошая оптека. Спасибо «формации», а не пеару наших чинуш…

  2. Что было по русскому языку в школе? Грамотей!!!!!!!!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *