Витебская епархия организует паломнические поездки по святым местам России

Духоўнае

Трице-Сергиева Лавра в г. Сергиев Посад (Россия)

Да святыняў Расіі
Паломніцкая служба Віцебскай епархіі арганізуе паездкі ў кастрычніку па святых месцах Расіі.
З 9 па 12 кастрычніка плануецца паездка ў Дзівеева і Мурам, дзе паломнікі наведаюць тры манастыры і змогуць прыкласціся да мошчаў святых Пятра і Фяўронні (апекуноў сямейнага ачага), а таксама да мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага і іншых святых, наведаюць гаючыя крыніцы.
16-18 кастрычніка адбудзецца паездка ў Смаленск, Болдзіна і Смагіры. Тут можна будзе прыкласціся да цудатворных ікон Божай Маці “Адзігітрыя” і “Корсунская”, мошчаў прападобнага Герасіма Болдзінскага і іншых святынь.
22-23 кастрычніка (у дзень памяці прападобнага Амвросія Опцінскага) будзе магчымасць наведаць Опціну пустыню і Шамордзіна. У гэтых святых месцах таксама ёсць гаючыя крыніцы, мошчы святых старцаў Опцінскіх, будзе наладжана экскурсія.
23-25 кастрычніка можна наведаць старажытнейшыя манастыры з цудатворнымі іконамі Прасвятой Багародзіцы і мошчамі святых у Разані, Вышы і Санаксарах.
З 30  кастрычніка па 1 лістапада запланавана паездка ў Маскву, Троіца-Сергіеву Лаўру і Хоцькава да мошчаў Матроны Маскоўскай, прападобнага Сергія Раданежскага і святых крыніц.
Запісацца на паездку можна ў віцебскім Успенскім храме (ля батанічнага сада) і па тэл.: 8(0212)67-25-48, 8(029)288-74-84 МТС.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №79 ад 09.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *