В октябре проходит месячник профилактики рака молочной железы

Здоровье

Хваробу можна папярэдзіць і вылечыць
У кастрычніку 2015 года ў Віцебскай вобласці праводзіцца рэспубліканская акцыя “Кастрычнік – сусветны месяц барацьбы супраць рака малочнай залозы”.   З 9.00 да 15.00 у каб. № 32 прыём і  індывідуальнае кансультаванне будзе праводзіць урач-анколаг Шумілінскай ЦРБ С. Г. Вінаградаў.
У апошні час назіраецца павелічэнне колькасці захворвання на рак малочнай залозы. Так, за 2014 год было выяўлена 7 выпадкаў (2 выпадкі ў запушчанай стадыі), а за 8 месяцаў 2015 года – 8 выпадкаў.
Рак малочнай залозы займае першае месца ў структуры анкалагічнай захворваемасці жаночага насельніцтва. Прычыны ўзнікнення хваробы розныя: траўмы грудзі, стрэсы, няправільнае харчаванне, захворванні жаночых палавых органаў і аборты, дабраякасныя захворванні малочных залоз і іншыя.
Каб папярэдзіць хваробу:
– захоўвайце грудзі ад траў і ўдараў;
– беражыце нервовую сістэму;
– вядзіце здаровы лад жыцця (правільнае харчаванне, адказ ад курэння, злоўжывання алкаголем, рэгулярныя фізічныя нагрузкі);
– своечасова лячыце запаленчыя захворванні жаночых палавых органаў, парушэнне менструальнага цыкла;
– пажадана нарадзіць першае дзіця да 25 год;
– карміце грудным малаком дзіця не менш 8 месяцаў;
– пазбягайце абортаў;
– штомесячна самастойна аглядайце малочныя залозы ў адзін і той жа дзень менструальнага цыкла (лепш з 5 па 10 дзень ад пачатку менструацыі), а для жанчын ў менапаўзе  – у адзін і той жа каляндарны дзень месяца, а таксама рэгулярна праводзьце клінічны агляд у гінеколага (адзін раз у 6 месяцаў пасля 40 год, адзін раз у год – да 40 год).
Вельмі важна своечасовае выяўленне і лячэнне хваробы. Рак малочнай залозы  выяўляецца развіццём абмежавана рухомай, цвёрдай пухліны з нязначным уцягваннем скуры над ёй.  На позніх стадыях хваробы гэтыя сімптомы больш выразныя, з’яўляецца ўцягванне саска, інфільтрацыя і пакрыццё болькамі скуры, ацёчнасць малочнай залозы ў зоне знаходжання пухліны. Гэта захворванне не ўяўляе ніякіх цяжкасцей  у дыягностыцы, але,  значная частка пухлін выяўляецца ў запушчанай стадыі.  Пры выяўленні на 1-2 стадыях  гэтая хвароба вылечваецца ў 90%  жанчын.
Калі ў вас узніклі нейкія падазрэнні  пры аглядзе малочных залоз, то хутка звярніцеся да ўрача.
Сяргей ВІНАГРАДАЎ, урач-анколаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №80 ад 13.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *