Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Надбаўкі, якія зашкальваюць
У верасні Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці была ўдзелена ўвага рабоце аб’ектаў грамадскага харчавання. Так, у выніку кантрольных мерапрыемстваў у 3-х аб’ектах грамадскага харчавання арганізацый – ААТ “Віцебскі ўнівермаг”, ААТ “ЭТНАПАРК”, ААТ “Рудакова” – выяўлены розныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства: не забяспечваліся патрабаванні санітарных норм і правілаў пры захоўванні і рэалізацыі харчовай прадукцыі, дапускаліся парушэнні парадку прымянення гандлёвых надбавак.
Усяго па матэрыялах праверак да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў гандлю прыцягнуты 27 правапарушальнікаў, да дысцыплінарнай – 15, да суб’ектаў гаспадарання прыменены эканамічныя санкцыі ў суме 27,6 млн. рублёў.

Як ідзе сяўба азімых?
Кантрольнымі мерапрыемствамі па пытаннях уборкі ўраджаю і сяўбы азімых культур, праведзенымі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Сенненскага, Чашніцкага і Лепельскага раёнаў, устаноўлены факты нізкай забяспечанасці мінеральнымі ўгнаеннямі для правядзення сяўбы азімых культур, нізкіх тэмпаў правядзення палявых работ, нізкай забяспечанасці дызельным палівам, парушэнняў тэхналагічных рэгламентаў пры сяўбе азімых культур і нарыхтоўцы кармоў.
Інфармацыя пра вынікі праведзеных маніторынгаў накіравана ў аблвыканкам, а таксама ў Сенненскі, Чашніцкі і Лепельскі райвыканкамы для прыняцця мер рэагавання, у тым ліку прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці вінаватых службовых асоб.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 83 ад 23.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *