На прэзідыуме Шумілінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў

Общество

Пра рэспубліканскі конкурс і дабрачыннасць
На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне прэзідыума Шумілінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, які  правёў старшыня аб’яднання В. В. Юхнавец.
У лістападзе 2015 года пачынаецца рэспубліканскі прафсаюзны конкурс творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”. “Мэта конкурсу – актывізацыя культурна-масавай работы ў працоўных калектывах, папулярызацыя аматарскай мастацкай творчасці, – расказаў Васіль Васільевіч. – Многія прадпрыемствы вобласці далучыліся ўжо да гэтага конкурсу. Трэба далучацца да конкурсу і творчым прадстаўнікам працоўных калектываў нашага раёна”.
Таксама на пасяджэнні прэзідыума разглядалася пытанне аб зборы грашовых сродкаў на будаўніцтва царквы Святога Мікалая Цудатворцы ў Шуміліне. В. В. Юхнавец звярнуўся да прафсаюзных арганізацый раёна і да індывідуальных прадпрымальнікаў з заклікам да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі.
“Ва ўсе часы людзі цягнуліся да духоўнага. І ў нашым раёне многа прыхаджан, так што царква неабходна, – расказаў іерэй Вадзім Яско. –Дзеля лю-дзей і ў імя бога і служаць усе царкоўныя дзеячы. Калі ў вашых калектывах вырашаць дапамагчы, то нізкі паклон і падзяка такім людзям за ахвяраванні на будаўніцтва храма. Да храма павінны ісці з адкрытым сэрцам і добрымі намерамі. Што тычыцца будаўніцтва, то ў гэтым годзе плануем завяршыць дах і выкласці яшчэ адну арку”.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. В. Шаўцова расказала, што, пачынаючы з 2013 года на будаўніцтва царквы здадзена больш як 910 мільёнаў рублёў добраахвотных ахвяраванняў, у тым ліку 65 мільёнаў – у гэтым годзе. Прычым, ёсць такія жыхары раёна, якія штомесячна пералічваюць грашовыя сродкі на рахунак, і ўсе гэтыя грошы ідуць строга на будаўніцтва.
Удзельнікі пасяджэння аднагалосна падтрымалі прапанову аб удзеле прафсаюзаў раёна ў зборы сродкаў на будаўніцтва храма Святога Мікалая Цудатворцы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 84 ад 27.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *