Детям рассказали, что в Шумилинском районе в этом году произошло 20 пожаров, погибло 4 человека

Безопасность Образование

Вучыцца на чужых памылках
Нягледзячы на тое, што мінулы тыдзень для ўсіх школьнікаў прайшоў пад сцягам канікул, рэспубліканская прафілактычная акцыя “За бяспеку – разам” абаротаў не спыняла. А сустрэчы з міліцыянерамі, выратавальнікамі, прадстаўнікамі іншых арганізацый, якія ладзіліся ў школах, сабралі шмат дзяцей і дарослых.
Мы пабывалі на такіх сустрэчах у Слабадской і Сіроцінскай школах. Уладзіслаў Салабута, інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС, і старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Алена Селязнёва стараліся паўплываць на аўдыторыю з дапамогай страшных, але чужых прыкладаў, на якіх звычайна вучацца.
За гэты год на тэрыторыі раёна зарэгістравана 20 пажараў, на якіх загінулі чатыры чалавекі. Урон ад агню склаў амаль мільярд рублёў. Прычыны пажараў хаваюцца ў неасцярожным абыходжанні з агнём ці неасцярожнасці пры курэнні і пры эксплуатацыі электра- і газавых прыбораў, печак. У сувязі з наступіўшымі халадамі была выказана рэкамендацыя асабліва ўважлівымі быць у абыходжанні з печкамі. Інспектар папярэдзіў, што пажарныя будуць бязлітаснымі да тых, хто не паклапоціцца пра сваю бяспеку, – усіх чакаюць штрафы. Спецыяліст раіў бацькам весці гутаркі з дзецьмі, каб тыя не разгубіліся ў крытычнай сітуацыі, ведалі, што рабіць.
За што можна трапіць на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, папулярна, як кажуць, патлумачыла Алена Селязнёва. Каб ні ў каго не засталося сумнення ў тым, што лазіць у чужыя сады, спрабаваць спіртное, лаяцца матам і нават бадзяцца пад чужымі вокнамі забаронена законам. Спецыяліст прывяла прыклады, калі бацькі непаўналетніх былі абвінавачаны ў неналежным доглядзе за сваімі дзецьмі і аштрафаваны на вялікія сумы менавіта за такія іх учынкі. Звяртаючыся да дзіцячай аўдыторыі, інспектар раіла “не падстаўляць” бацькоў (як родных, так і прыёмных), берагчы іх здароўе і сямейны бюджэт.
На сёння ў раёне прызнана небяспечнае сацыяльнае становішча 162-ух дзяцей з 89 сем’яў. На дзяржаўнай абароне (адабраныя ў бацькоў) знаходзіцца 9 дзяцей з пяці сем’яў, прывяла лічбы інспектар. У вобласці расце колькасць злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў, у якіх замешаны падлеткі, – больш за 300 за гэты год, паведаміла Селязнёва. У нашым раёне сітуацыя спакойная, але пільнасці губляць нельга.
Да гасцей паступіла шмат канкрэтных пытанняў ад дзяцей і дарослых.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 86 ад 03.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *