Спрашивали — отвечаем: оплата труда

Вопрос-Ответ

Аплата працы
Аплата працы – тая сфера, якая заўсёды выклікае жывую зацікаўленасць людзей. Вельмі часта работнікі просяць патлумачыць той ці іншы аспект у налічэнні зарплаты, задаюць пытанні.  Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана ВАЛЕКАВА расказала раённай газеце, з якімі пытаннямі па аплаце працы людзі часцей за ўсё звяртаюцца ва ўпраўленне.

Тарыфныя стаўкі педагогаў у аграгарадках
Пытанне: Ці павышаюцца тарыфныя стаўкі (аклады) на 20% кіраўнікам і спецыялістам установы адукацыі, размешчанай у аграгарадку, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2007 года № 254?
Адказ: У адпаведнасці з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным устройстве Рэспублікі Беларусь” да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў адносяцца аграгарадкі – добраўпарадкаваныя населеныя пункты, у якіх створана вытворчая і сацыяльная інфраструктура для забеспячэння дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў пражываючаму ў іх насельніцтву і жыхарам прылягаючых тэрыторый.
Такім чынам, калі аграгарадок, у якім размешчана ўстанова адукацыі, знаходзіцца на тэрыторыі, што ўваходзіць у межы сельсавета, то дзеянне нормаў Указа № 254 у частцы павышэння тарыфных ставак (акладаў) кіраўнікам і спецыялістам дадзенай установы на 20% распаўсюджваецца.
Працоўны водпуск пасля “дэкрэтнага”
Пытанне: Работніца знаходзілася тры гады ў водпуску па догляду за дзіцяці і пасля яго заканчэння ідзе ў працоўны водпуск. Які перыяд прымаецца для вылічэння сярэдняга заработку? Ці выключаецца з разліку перыяд водпуску па цяжарнасці і родах?
Адказ: Згодна з Інструкцыяй сярэдні заработак, што захоўваецца за час працоўнага водпуску работніку, разлічваецца зыходзячы з заработнай платы, налічанай яму за 12 каляндарных месяцаў (з 1-га да 1-га чысла), якія папярэднічаюць месяцу пачатку водпуску ці выплаты кампенсацыі.
Пунктам 15 Інструкцыі вызначана: работнікам, якія на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу выхаду ў водпуск, вызваляліся ад работы з частковым захаваннем ці без захавання заработнай платы (жанчынам, якія знаходзіліся ў водпуску па доглядзе за дзіцяці да трох год і іншым), сярэдні заробак налічваецца за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць гэтаму перыяду.
Улічваючы, што работніца, якая знаходзілася ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, ідзе ў працоўны водпуск пасля заканчэння вышэйназванага водпуску і, адпаведна, на працягу водпуску па доглядзе за дзіцяці яна была вызвалена ад работы і не атрымлівала заработную плату, то перыяд па 12 месяцаў перамяшчаецца да той пары, пакуль у перыядзе (12 і менш месяцаў) будзе хаця б адзін ці больш месяцаў, у якіх работніца працавала і атрымлівала зарплату.
Згодна з пп. 5.24 п. 5 Пераліку выплат, якія ўлічваюцца пры вылічэнні сярэдняга заробку, аплата дапамог па цяжарнасці і родах не ўключаецца ў разлік сярэдняга заробку.
Зыходзячы з гэтага, месяцы, на якія прыходзіцца водпуск па цяжарнасці і родах, выключаецца з перыяду, прымаемага для вылічэння сярэдняга заробку, што захоўваецца за час працоўнага водпуску работніцы.
З улікам пункта 13 Інструкцыі сярэднядзённы заробак вызначаецца шляхам дзялення сумы заработнай платы, налічанай за фактычна адпрацаваныя поўныя месяцы, на колькасць гэтых месяцаў і на 29,7.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №88 ад 10.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *