На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент Экономика

Пра суботнік, царкву, тэхналагічную дысцыпліну
У панядзелак старшыня райвыканкама У. П. Куранны правёў рабочую нараду з членамі райвыканкама, кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў, раённых службаў і некаторых арганізацый.
Традыцыйна на нарадзе разглядаюцца паўсядзённыя і найбольш вострыя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, жыццезабеспячэння насельніцтва раёна.
Начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка расказаў пра крымінагенную сітуацыю ў раёне, стан дарожнай бяспекі. Начальнік РАНС А. І. Сасновіч паведаміў пра пажар, які адбыўся ў райцэнтры ў ноч на панядзелак і ў якім загінуў чалавек.
Начальнік райфінаддзела А. С. Сідарэнка паведаміла пра напаўненне раённага бюджэту, расказала, што на рахунак суботніка будзе пералічана 109 мільёнаў рублёў, сродкі будуць накіраваны на рамонт тэрапеўтычнага аддзялення раённай бальніцы і на будаўніцтва царквы ў райцэнтры.
Але большая частка нарады была прысвечана пытанням развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці: узнаўленне малочнага статку, вытворчасць малака і мяса, выкананне тэхналагічнай дысцыпліны, выплата зарплаты вяскоўцам. Уладзімір Пятровіч запатрабаваў ад спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ўзмацніць кантроль за працоўнай і тэхналагічнай дысцыплінай, падкрэсліў, што вытворчасць прадукцыі – гэта асноўны крытэрый ацэнкі работы кожнага кіраўніка, спецыяліста і работніка.
Дырэктар УП ЖКГ І. К. Штуро паведаміў пра работы, якія вядуцца па рамонце водаправода ў Кардоне, Лявонаве, Залужжы. Пакуль вядзецца рамонт, прадпрыемства падвозіць ваду насельніцтву і на вытворчыя аб’екты. Былі разгледжаны іншыя аператыўныя пытанні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 88 ад 10.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *