В Шумилинском районе действует 20 добровольных дружин

Общество

Я ў дружыннікі пайшоў…
Маладыя шумілінцы, якія хочуць, каб роднае мястэчка жыло спакойна, сочаць за парадкам у вячэрні час у будні і выхадныя дні.  Як расказаў першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын, у раёне дзейнічае 20 добраахвотных дружын, якія створаны у многіх  арганізацыях  Шуміліншчыны.

Распрацаваны графік дзяжурства дружыннікаў.  “Хочацца вызначыць работу дружыннікаў Обальскага керамічнага завода, – расказвае А. Ю. Хмарын. – Яны не толькі добра спраўляюцца са сваімі непасрэднымі абавязкамі, а і годна прадстаўляюць раён на абласных спаборніцтвах дружыннікаў. Можна таксама адзначыць работу добраахвотных дружын з “Прыазёрнага міру”, камунгасу і СШ №1”.
Актывізаваліся  дружыны  пасля правядзення ў пачатку лістапада семінара камандзіраў добраахвотных дружын, у якім прынялі ўдзел намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай  работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая, першы сакратар райкама ГА БРСМ А. Ю. Хмарын і старшы інспектар аддзялення аховы і прафілактыкі РАУС С. А. Кузняцоў. На семінары вызначылі асноўныя накірункі работы дружыннікаў.
У мінулую пятніцу маладыя людзі пасля інструктажу разам з супрацоўнікамі РАУС выйшлі на дзяжурства. Дружыннікі з СШ №1 патрулявалі райцэнтр. Прайшліся па цэнтральных вуліцах мястэчка, па парку і стадыёне, аўтобусных прыпынках, завіталі на дыскатэку ў раённы цэнтр культуры, у кафэ “Метан” і “Караван”. Правапарушальнікаў у гэты вечар не заўважылі.
А вось дружыннікі з камунгасу разам з супрацоўнікамі РАУС адправіліся у Обаль і Мікіціху.  Яны  паўдзельнічалі ў ліквідацыі спіртаўтрымліваючай вадкасці, якую знайшлі ў аднаго з жыхароў аграгарадка Мікіціха.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 91 ад 20.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *