Рынок труда Шумилинского района предлагает

Актуалии Общество Экономика

Займайце вакансіі
Інфармацыя прадстаўлена ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

На пачатак лістапада 2015 года ў Шумілінскім раёне ёсць наступныя вакансіі:
Агент страхавы. Патрабуецца “Белдзяржстраху” – з/п 2,2 млн.
Аграном. Спецыяліста прымуць на работу ў “Ляжнях” – з/п 3 млн. Галоўнага агранома запрашае “Прыдзвінскі” – з/п 5 млн.
Аператар машыннага даення. Па два спецыялісты неабходны ў “Прыдзвінскім” (з/п 3,5 млн) і “Шумілінскім райаграсэрвісе” (з/п 2,5 млн).
Бухгалтар. Галоўнага бухгалтара чакаюць у “Ульскім” (з/п 5,6 млн), КУП БАН (з/п 4 млн), “Прыазёрным міры” (з/п 5,3 млн), СТАА “Вудвокер” (з/п 4 млн). У “Шумілінскім райаграсэрвісе” патрэбны галоўны бухгалтар (з/п 4,5 млн) і бухгалтар (з/п 3,5 млн).
Ветэрынарны фельчар знойдзе работу  ў “Ляжнях” (з/п 3 млн).
Ветэрынарны ўрач неабходны “Сіроцінскаму” (з/п 3 млн), пасаду галоўнага ветурача прапануе “Ульскі” (з/п 5,6 млн).
Галоўны інжынер – запрашае “Прыдзвінскі” (з/п 5 млн) і “Ульскі” (з/п 5 млн).
Галоўны спецыяліст банка. Дзве вакансіі з зарплатай 3,7 млн мае ЦБП № 225.
Жывёлаводаў запрашаюць “Ляжні” (з/п 3,5 млн) і “Прыдзвінскі” (з/п 3 млн).
Заатэхнік. Вакансія свабодная ў “Сіроцінскім” (з/п 3 млн). Галоўнага заатэхніка запрашае “Прыдзвінскі” (з/п 5 млн).
Інжынер. Інжынер па аўтаматызаваных сістэмах кіравання вытворчасцю патрэбны ў “Шумілінскім лясгасе”  (з/п 3,3 млн). Інжынер-гідратэхнік уладкуецца ў “Шумілінскай ПМС” (з/п 3,4 млн), інжынер-электрык – у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – з/п 3,2 млн.
Медыцынская сястра. Работа ёсць у Шумілінскай раённай бальніцы (з/п 3,5 млн).
Музычны кіраўнік. Запрашае на работу аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (з/п 2,8 млн).
Начальнік аддзела. Такую пасаду можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Шумілінскім раёне – з/п 2,8 млн.
Педагог. Педагогу-псіхолагу работу прапануе аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (з/п 2,9 млн).
Прадавец. Работа ёсць ў Шумілінскім райспажыўтаварыстве – з/п 3,5 млн.
Прыёмшчыка заказаў прыме на работу КУП БАН (з/п 2,2 млн).
Сацыяльны работнік. Работу прапануе Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – з/п 2,4 млн.
Слесар-электрык знойдзе работу ў Шумілінскай раённай бальніцы (з/п 2,2 млн).
Спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг – запрашае ЦБП № 225 – з/п 3 млн.
Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў 4-5 разраду знойдзе работу ў КУП БАН – з/п 2,6 млн.
Трактарыст. Пяць спецыялістаў прыме “Прыдзвінскі” – з/п 3,5 млн.
Урач-спецыяліст. Шумілінская раённая бальніца мае вакансіі стаматолага, анестэзіёлага, эндакрынолага (з/п 4,5 млн).
Фельчар. Ёсць 6 вакансій (з/п 5 млн) у Шумілінскай раённай бальніцы.
Фельчар-лабарант патрабуецца ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі – з/п 2,5 млн.
Эканаміст.  Галоўнага эканаміста чакае “Ульскі” (з/п 5 млн) і “Раднік” (з/п 3 млн).
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў № 92 ад 24.11.2015 г.



1 комментарий по теме “Рынок труда Шумилинского района предлагает

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *