Владислав Салобуто выбрал МЧС, но не забывает о гитаре и КВН

Безопасность

Самы малады з афіцэраў

Малады і ўпэўнены,  камунікабельны, падцягнуты, з добрым запасам тэарэтычных ведаў за плячыма, іграе на гітары і любіць КВЗ. Так ахарактарызаваў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Сасновіч інспектара нагляду і прафілактыкі РАНС Уладзіслава Салабуту, самага маладога супрацоўніка з афіцэрскага саставу.

Хлопец у гэтым годзе закончыў камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь, дзе атрымаў спецыяльнасць “інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”, і вярнуўся жыць і працаваць у роднае Шуміліна. За тыя паўгода, што хлопец працуе ў МНС, неаднойчы прыходзілася з ім бываць у розных прафілактычных рэйдах. Ён заўсёды ўважліва аглядае кожны дом, кожную печку і электраправодку на прадмет пажарнай бяспекі. Заўсёды тактоўны і ўважлівы з людзьмі, цікава і з прыкладамі расказвае пра меры пажарнай бяспекі.  Частым госцем Уладзіслаў Салабута з’яўляецца ў сем’ях, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей і стаяць на розных прафілактычных уліках.

“Мне падабаецца мая работа, – кажа Уладзіслаў. – Упэўнены, што прафілактычныя рэйды многім людзям ідуць на карысць, а некаторых выратоўваюць ад вогненнай стыхіі”.

за парадак на дарогах

Надрукавана ў № 94 ад 01.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *