6 декабря — День юриста

Общество

6 снежня – Дзень юрыста
Паважаныя юрысты, ветэраны прававой сферы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з  Днём юрыста!

Прафесія юрыста заўсёды была і застаецца адной з самых прэстыжных у грамадстве.
Менавіта ад вас залежыць зладжанае і бездакорнае выкананне законаў, абарона інтарэсаў дзяржаўных органаў, бізнесу, правоў і свабод грамадзян.
Высокая ступень адказнасці накладае асаблівыя маральныя і этычныя патрабаванні да вашай прафесійнай дзейнасці.
Няхай у жыцці і  рабоце вам хапае кампетэнцыі, сіл і мудрасці выконваць свае прафесійныя абавязкі, захоўваць пры гэтым уважлівыя і чулыя адносіны да сваіх кліентаў, калег, родных і блізкіх.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнай утульнасці, новых дасягненняў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці, паспяховай практыкі.
Надрукавана ў № 95 ад 04.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *