Вопросы развития медицины в Шумилинском районе рассматривались на заседании райисполкома

Актуалии Президент

Складаемыя здароўя
Грунтоўны, дасканалы аналіз работы раённай галіны аховы здароўя за мінулы год быў зроблены 25 лютага на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
Зацікаўлены ўдзел у абмеркаванні пытання прынялі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Васіль Міхайлавіч Байкоў, а таксама начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Мікалаевіч Дзяркач.
Галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў пастараўся паказаць работу медыцынскай службы раёна ўсебакова, стараўся быць аб’ектыўным, не хаваў праблемных пытанняў. Тут найперш – па кадрах. За тры апошнія гады ў раён прыйшло 15 медыцынскіх работнікаў, выбыла – таксама 15. Па-ранейшаму выручаюць урачы-пенсіянеры. Кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы нямала працуе са студэнтамі медыцынскіх устаноў, асабліва з тымі, хто атрымаў ад раёна мэтавае накіраванне. Але ці прыйдуць яны ў раён, ці замацуюцца тут – вялікае пытанне.
В. А. Падляшчук адзначыў, што медыцынскае абслугоўванне ў раёне ў апошнія гады ўзнялася на больш высокую прыступку.
І каб гэты працэс меў паступальнае развіццё,  ён  паставіў перад медыкамі раёна нямала перспектыўных і бягучых задач: камп’ютарызацыя сістэмы, у тым ліку і ФАПаў, пашырэнне складу ўрачоў агульнай практыкі, удасканаленне работы дзённых стацыянараў ( у тым ліку і абгрунтаванасць у іх  платнага лячэння), вяртанне загадчыкам ФАПаў, асабліва ў аграгарадках, паўнамоцтваў выдаваць бальнічныя лісты, пашырэнне медыцынскіх паслуг, як на бясплатнай, так і на платнай аснове, наогул, стварэнне большай прыцягальнасці медыцынскіх устаноў.
Начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама высока ацаніў зацікаўленасць раённай улады ў стварэнні ў раёне належных умоў для медыцынскага абслугоўвання. Ю. М. Дзеркач адзначыў, у прыватнасці, што ў цэнтральнай раённай бальніцы створаны цудоўнае рэанімацыйнае і хірургічнае аддзяленні, салідны выгляд і добрае аснашчэнне маюць і сельскія медыцынскія ўстановы. Ён выказаў гатоўнасць паспрыяць фінансаванню на  рамонт даху раённай бальніцы,  а таксама аднаўленню машыннага парка службы хуткай дапамогі.
Але здароўе – клопат не толькі медыкаў, падкрэсліў Юрый Мікалаевіч. Многія праблемы па здароўю – псіхічнаму і фізічнаму правакуе алкагалізацыя насельніцтва, нежаданне саміх людзей весці здаровы лад жыцця. І тут на сур’ёзную работу трэба настроіцца ўсім.
На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні «Аб стане рынку працы Шу-мілінскага раёна і задачах па забеспячэнні занятасці насельніцтва на 2011 год» і «Аб выніках выканання мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні ў 2010 годзе і зацвярджэнні раённага плану мерапрыемстваў і заданняў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў Шумілінскага раёна на 2011 год».
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *