Я+Ты минус СПИД

Здоровье Культура Общество

“Маё пакаленне выбірае жыццё”

1 снежня ў раённым цэнтры культуры прайшла лекцыя-канцэрт “Я +Ты мінус СНІД”. Былі закрануты пытанні па прафілактыцы СНІДу ў раёне, раскрыты тэмы дабрыні і пяшчоты, узаемаадносін мужчыны і жанчыны.

У фае была аформлена выстава плакатаў, буклетаў “Маё пакаленне выбірае жыццё”.
У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 9-11 класаў СШ № 1, падлеткі актыўна ўдзельнічалі ў конкурснай праграме. Перад прысутнымі выступіла памочнік урача-эпідэміёлага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі М. Ф Аляксеенка.
За дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства хацелася б выказаць удзячнасць адміністрацыі СШ № 1, а таксама самадзейным артыстам: Маргарыце Салаўёвай, Аляксею Пашкевічу, Максіму Бурлакову, Таццяне Гутнікавай.
Крысціна РАМЧАНКА, метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы раённага цэнтра культуры.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *