Что готовят работники культуры Шумилинщины к Новому году?

Актуалии Культура Новости

Вас чакаюць Папялушка і Кінг-Конг
Думаеце, як весела і радасна сустрэць Новы год? Не перажывайце, работнікі культуры даўно пра ўсё паклапаціліся – праграма прадумана, ладзяцца рэпетыцыі, ідуць апошнія прымеркі. Заўважым, што толькі раённы цэнтр культуры на перыяд з 23 снежня па 13 студзеня запланаваў правесці 30 мерапрыемстваў.
Кожны Новы год мы чакаем прэм’еры спектакля ад народнага тэатра. Сёлета рэжысёр тэатра Таццяна Багданава разам з артыстамі рыхтуе пастаноўку вядомай казкі “Папялушка”. Прэм’ера спектакля пройдзе 25 снежня (пачатак у 12.00). Спецыяльна для гэтага спектакля была закуплена тканіна, а мастак па касцюмах Таццяна Янчанка пашыла прыгожыя ўборы для галоўных герояў. Дарэчы, нам удалося даведацца, што Папялушку іграе Маргарыта Салаўёва, а Прынца – Дзмітрый Дзягілеў (на здымку). Спектакль абяцае быць прыгожым, святочным, напоўненым музыкай і танцамі. “Папялушка” пойдзе на сцэне РЦК чатыры разы, а значыць, усе жадаючыя  змогуць пабачыць пастаноўку.
Пералічыць усе імпрэзы і святы, запланаваныя на бліжэйшы час, вельмі складана. Адзначым, што распачне іх 23 снежня ў 16.00 ужо традыцыйнае шэсце Дзедаў Марозаў пад назвай “Навагодняе турнэ”. А ў саму навагоднюю ноч у гарадскім парку ля галоўнай ёлкі горада пройдзе тэатралізаванае прадстаўленне “Кінг-Конг жыў”, як камплімент Вогненнай Малпе – гаспадыні 2016 года.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №99 ад 18.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *