28 февраля председатель Шумилинского райисполкома В. А. Подлещук провёл «прямую линию» с жителями района

Актуалии Общество Президент

Стиль работы
28 лютага старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук правёў “прамую лінію” з насельніцтвам раёна.
Уважлівасць, уніклівасць, уменне выслухаць чалавека і па магчымасці адразу ж дапамагчы, рашыць пытанне – гэта стыль яго работы. І не мае значэнне – з дробязным пытаннем звярнуўся чалавек ці яго хвалюе грамадская праблема.
У людзей няма другарадных пытанняў, перакананы Вальдэмар Антонавіч, кожнаму важна, каб яго зразумелі, дапамаглі.
Людзі гэта адчуваюць і цэняць. Як, напрыклад, Е. Ф. Бадрова, старэйшына вёскі Ласвіцкія. “Дзякуй вам, што вы працуеце для людзей, — адзначыла ў размове з кіраўніком раёна Еўдакія Фёдараўна, — вы нам ужо неаднойчы дапамагалі, і мы зноў спадзяемся, што не пакінеце нашу просьбу без увагі”.
Старэйшына папрасіла перанесці прыпыначны пункт бліжэй да жылых дамоў, бо зараз ён у правулку, дзе ніхто не жыве. Людзям гэта нязручна.
Як толькі адтае зямля, пытанне будзе абавязкова вырашана, паабяцаў В. А. Падляшчук.
Але не ўсе пытанні можна вырашыць хутка. Застарэлая праблема з каналізацыяй па дому № 11, што на вуліцы Кароткіна. Каналізацыя ўвесь час забіваецца, цячэ ў падвал. Людзі пакутуюць, як і А. І. Волкава, якая званіла старшыні. Камунальнікі па два разы на месяц прыязджаюць, падключаюць да работы аддзел па надзвычайных сітуацыях, але гэта часовая палёгка. Кіраўнік раёна ведае гэту праблему, прапануе камунгасу зрабіць вясной рэканструкцыю каналізацыйнай сістэмы ў гэтым доме і больш строга працаваць з жыхарамі, якія самі часта спрыяюць засмечванню каналізацыі.
У былой настаўніцы з Обалі З. І. Барысевіч старшыня райвыканкама папрасіў дазволу пабываць у яе кватэры, каб самому разабрацца, чаму ў рэшце рэшт у ванным пакоі не працуе сушылка для ручнікоў.
Безумоўна, гэта справа спецыялістаў ЖКГ. Але калі тыя заяўляюць, што няма ніякіх шляхоў, каб вырашыць праблему, старшыня павінен пераканацца ў гэтым аса-біста. І ён часта прапануе слушнае выйсце.
З такімі ж падыходамі ён разглядаў і пытанне А. С. Аксёнавай з райцэнтра, якой Белдзяржстрах адмовіў у страхоўцы (у доме, дзе жыве сям’я Аксёнавай, абрынулася сцяна). В. А. Падляшчук падключыў да разгляду праблемы ўпраўленне капітальнага будаўніцтва, іншых спецыялістаў. Галоўнае патрабаванне – “разглядаць пытанне так, нібыта асабіста вас спасцігла такая бяда”.
Відаць, людзі таму і звяртаюцца да кіраўніка раёна, нават калі пытанне можна вырашыць на месцы. Вось і работніцы швейнага цэха райбыткамбіната паскардзіліся, што няма з чым працаваць – у цэху ні рулона тканіны, які ж тут будзе заробак?
Безумоўна, гэта непарадак, адназначна заяўляе старшыня райвыканкама. І зноў запрашае спецыялістаў, шукае шляхі рашэння. Як, урэшце, і па ўсіх іншых пытаннях, якіх на “прамой лініі” старшыні райвыканкама мала не бывае.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *