Спорт — дайджест

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
На мінулым тыдні ў г. Маладзечна прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны Дню заснавання міліцыі г. Маладзечна.
Паспяхова выступілі выхаванцы Пятра Ганушчанкі, якія абаранялі гонар Віцебскай вобласці. Яўген Сачыўка (вагавая катэгорыя 63 кг) і Вадзім Грачухін (47 кг) сталі пераможцамі спаборніцтваў, крыху не пашанцавала Мікіту Малашэнку (32 кг) – у яго другое месца.
Валейбол
2-5 сакавіка Віцебск прымаў удзельнікаў першынства вобласці па валейболе сярод дзяўчат 1995 года нараджэння і маладзей. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 каманд.
Шумілінская каманда, за якую выступалі Валерыя Акуневіч, Алена Жыжова, Кацярына Абраменка, Інга Пракопчык, Таццяна Літоўка, Ірына Баранава, Ганна Белавусава, Вікторыя Рагозіна, Кацярына Дунец і Дар’я Новікава (трэнер Людміла Харкавец), у групе атрымала перамогі над валейбалісткамі ВДУ і Пастаў і прайгралі наваполацкім спартсменкам. У драматычнай паўфінальнай сустрэчы прайгралі віцяблянкам. У матчы за трэцяе месца былі мацнейшыя за  каманду з Бешанковіч.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №18 ад 11.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *