Куда делись коровы? Почему сокращается поголовье в хозяйствах района.

Общество Сельское хозяйство Экономика

Куды падзеліся каровы?
Чым больш малака, чым лепшы яго гатунак, тым больш грошай паступае ў даход гаспадаркі. Але ж у параўнанні з мінулым годам у раёне стала менш на 93 галавы жывёлы. Калі надой на карову за дзень складае каля васьмі кілаграмаў малака, “набягае” за месяц больш за 20 тон.
Куды падзеліся каровы і чаму іх стала менш? З такім пытаннем мы звярнуліся да першага намесніка начальніка райсельгасхарчу В. Р. Штуро. “Паменшылі прыплод буйной рагатай жывёлы, – патлумачыла Валянціна Рамуальдаўна. – Напрыклад, за першы месяц новага года атрымалі на 45 цялят менш, чым летась. Графік ацёлаў зрываюць у “Крыніцы”, “АграБаравінцы” і “Сіроцінскім”. У “Лаўжанскім” не прадумалі камплектацыю жывёлагадоўчага комплексу. Напрыклад, у студзені ў насельніцтва закупілі ўсяго 11 цялят, 183 – з гаспадарак раёна. Але гэтага для комплексу мала”.
Пра падзеж буйной рагатай жывёлы. Меншы стаў забой у параўнанні з мінулым годам, аднак па-ранейшаму застаецца высокім непрадукцыйнае выбыццё ў КУСГП “Ульскі” (у гаспадарцы за студзень прырэзана 30 галоў жывёлы). Не радуе гэты паказчык і ў “Райаграсэрвісе”, “АграБаравінцы”, “Прыазёрным міры”, “Прыдзвінскім”, “Сіроцінскім”. А гэтыя цяляты пайшлі на мяса, пры добрым доглядзе маглі б стаць высокапрадукцыйнымі малочнымі каровамі. Галоўны спецыяліст райсельгасхарчу В. Г. Шыманец сярод асноўных прычын забою жывёлы назвала грубыя парушэнні тэхналогіі ўтрымання, кармлення, рэжым работы на фермах.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №18 ад 11.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *