С Новым 2016 годом, жители и гости Шумилинского района!

Актуалии Общество

Дарагія жыхары і госці Шуміліншчыны!
Прыміце самыя шчырыя, сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам!
Мы заўсёды сустракаем Новы год з самымі светлымі пачуццямі і добрымі надзеямі. Па традыцыі мы азіраемся на год мінулы, падводзім  вынікі, успамінаем усё добрае,  што было.
Мы годна адзначылі вялікую падзею – 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
2015 год быў годам  важнай палітычнай падзеі  ў жыцці краіны – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Хочацца выказаць словы падзякі ўсім жыхарам Шуміліншчыны за актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у кампаніі, якая на пяцігодку вызначыла вектар развіцця нашай дзяржавы.
Шчыра ўпэўнены, што новы год дазволіць нам захаваць у грамадстве атмасферу стабільнасці і разумення, замацаваць упэўненасць у заўтрашнім дні. І няхай накоплены  намі вопыт і жаданне мяняць жыццё да лепшага паслужаць залогам будучых дасягненняў на карысць роднага краю.
Прыміце сардэчныя пажаданні здароўя, дабрабыту, шчасця і працвітання! Няхай надыходзячы год памнажае лік шчаслівых імгненняў, побач будуць дарагія вам людзі, а цяпло, утульнасць, дастатак і вясёлы смех напоўняць кожны дом, радасць і спакой паселяцца ў кожным сэрцы.
Добрага настрою і вясёлых навагодніх святаў вам, дарагія землякі!
Раённы выканаўчы камітэт.                             Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №101 ад 30.12.2015г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *