7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (па календары праваслаўнай канфесіі)

Актуалии Духоўнае Общество

7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (па календары праваслаўнай канфесіі)
Дарагія землякі! Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць усіх праваслаўных вернікаў з нараджэннем Хрыстовым!
Святое Ражаство прымушае кожнага  з нас  успомніць пра вечныя каштоўнасці – міласэрнасць, спачуванне і цярпенне,  напаўняе душу  высакароднымі намерамі.
Людзі становяцца дабрэйшымі, духоўна чыстымі, больш шчырымі ў адносінах  адзін да аднаго, імкнуцца  адорваць блізкіх цяплом, клопатам і ўвагай. Урачыстае свята   дапамагае нам жыць у адзінстве, міры, і ўзаемаразуменні,  ва ўчынках кіравацца   маральнымі запаветамі  і дзейнічаць  заўсёды па законах праўды.
Мы сустракаем гэта цудоўнае свята з любоўю, надзеяй і ўпэўненасцю ў тым, што разам  мы зможам пераадолець усе выпрабаванні.
Ад душы  жадаем, каб у вашых  дамах і семях панавалі добразычлівасць і згода, няхай здароўе, радасць, шчасце заўсёды будуць з вамі, а  ўзнёслыя памкненні  надаюць сілы для стваральнай працы.
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *