В Обольской СШ: «Равный учит равного»

Актуалии Образование

“На роўных”
22 снежня ў Обальскай СШ адбыўся раённы семінар-практыкум “Рэалізацыя прынцыпу «Роўны навучае роўнага» ва ўстановах адукацыі” для намеснікаў дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце і сацыяльных педагогаў, якія курыруюць пытанні прафілактыкі ВІЧ/СНІД. Таксама ў семінары паўдзельнічала памочнік эпідэміёлага ДУ “Шумілінскі РЦГЭ” М. Ф. Аляксеенка.
Адна з галоўных мэт – пазнаёміць удзельнікаў семінара з рэалізацыяй прынцыпу роўнага навучання з дапамогай трэнінгу. Гэты прынцып арыентаваны на перадачу ведаў ад равесніка да равесніка. У якасці равесніка, які перадае веды і пазітыўны вопыт паводзін, выступае спецыяльна навучаны валанцёр-інструктар, роўны па ўзросце, і гэта ў большай ступені садзейнічае развіццю крытычнага мыслення, прысваенне вучням устойлівых мадэляў па захаванні здароўя.
Вучні 11 класа Анастасія Міхеенка і Паліна Надточыва выступілі ў якасці валанцёраў і прадэманстравалі, як яны праводзяць заняткі, уцягнуўшы ў трэнінг саміх педагогаў. Занятак “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі” прайшоў цікава, актыўна, і ўдзельнікі семінара пераканаліся ў карысці і мэтазгоднасці гэтага метаду.
Руслана КУПРЫЯНАВА, сацыяльны педагог Обальскай СШ.
Надрукавана ў №2 ад 09.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *