Дед Мороз провёл рождественскую встречу в Шумилинской школе искусств

Культура Образование

Калядная сустрэча ў школе мастацтваў: Дзед Мароз вітае таленты
А Дзед Мароз са Снягуркай яшчэ не з’ехалі на Поўнач, яны працягваюць працаваць і радаваць дзяцей падарункамі. Вось і на мінулым тыдні яны разам з Валянцінай Навіцкай (намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама) правялі традыцыйную калядную сустрэчу ў Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў.
“У новы год стань зоркай” – такую назву насіла мерапрыемства, на якое арганізатары запрасілі найперш дзяцей з мнагадзетных і апякунскіх сямей. Дарэчы, гэтыя дзеці з’яўляюцца не толькі вучнямі школы мастацтваў, але і гурткоўцамі Дома рамёстваў.
Дзеці добра падрыхтаваліся да сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай, з задавальненнем спявалі, ігралі на фартэпіяна, цымбалах і баяне, паказвалі свае малюнкі, вязаныя і іншыя вырабы. І як было не аддзячыць таленавітых дзяцей салодкімі падарункамі!
А вось Машу Скорынаву за творчыя дасягненні віншаваў не толькі Дзед Мароз. Дзяўчынка ўзнагароджана прэміяй Віцебскага аблвыканкама. А на канцэрце Маша прадэманстравала проста віртуознае выкананне фартэпіяннай п’есы Манфрэда Шмітца “Міккі-Маўс”. Зала шчыра апладзіравала, як, дарэчы, і іншым дзецям.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *