В целях безопасности нужно убрать снег с крыш

Безопасность Общество

Ачысціце дахі ад снегу і лёду
З 11 студзеня да сярэдзіны лютага ў раёне праходзіць месячнік бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд.
У час месячніка  праводзіцца маніторынг па пытаннях павышэння прадукцыйнасці на рабочых месцах, па выяўленні і прадухіленні парушэнняў патрабаванняў па ахове працы. Усім арганізацыям і прадпрыемствам раёна неабходна арганізаваць работы па ачыстцы ад снегу і лёду дахаў жылых дамоў, будынкаў вытворчага і сацыяльна-бытавога прызначэння, тэрыторый і шляхоў камунікацый. Кіраўнікам прадпрыемстваў рэкамендавана праводзіць своечасовую падсыпку тэрыторыі пяском, прымаць меры па недапушчэнні ўтварэнняў галалёду.
Спецыялістам арганізацый, чые работнікі працуюць на вуліцы пры мінусавой тэмпературы, варта забяспечыць людзей адпаведнымі сродкамі аховы, а таксама абсталяваць пункты абагрэву. Не перашкодзіць правесці пазапланавыя інструктажы па ахове працы і абучэнне работнікаў у сувязі з  зімовымі ўмовамі.
Усім кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна рэкамендавана ўзмацніць кантроль за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і Дэкрэта № 5 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 года  “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”.
Павел ЗАГАЦКІ, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Надрукавана ў №7 ад 26.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *