Определён рейтинг сельисполкомов Шумилинского района

Актуалии Власть

І  ў  сельсаветаў ёсць  рэйтынг
У панядзелак адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якое  былі запрошаны старшыні сельвыканкамаў, начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі службаў раёна. Адно з асноўных пытанняў, вынесеных на парадак дня, было “Аб выніках арганізацыйна-масавай работы ў сельскіх Саветах дэпутатаў у 2015 годзе”.
«Па традыцыі ў пачатку года мы робім аналіз работы органаў улады пярвічнага ўзроўню, які служыць асновай для выпраўлення недапрацовак, планавання работы на бягучы год, пераймаем вопыт лепшых, удасканальваем работу, якая, трэба прызнаць, праведзена вельмі вялікая і выніковая», – адзначыла ва ўступным слове старшыня райсавета І. М. Новікава, якая вяла пасяджэнне.
Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў, не першы год вызначаецца рэйтынг сельвыканкамаў. Бо праз прызму работы мясцовых выканкамаў можна меркаваць пра ступень узаемадзеяння ўлады з насельніцтвам у вырашэнні самых разнастайных пытанняў жыццядзейнасці і пра ступень выніковасці праводзімай работы.
Як адзначыла Ірына Мікалаеўна, у 2015 годзе органамі пярвічнага ўзроўню было шмат зроблена па ўдасканаленні пэўных форм і метадаў работы. У прыватнасці, павысіўся якасны ўзровень падрыхтоўкі і правядзення сесій. Нягледзячы на складанае становішча ў эканоміцы раёна і краіны ў цэлым, практычна ўсе сельвыканкамы перавыканалі заданні па напаўненні пазабюджэтных фондаў (так званыя добраахвотныя ўзносы вяскоўцаў). Сабрана больш за 21 млн руб., якія пайшлі на вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і работы па добраўпарадкаванні. Паспяхова справіліся на месцах са зборам падаткаў. Значная работа праведзена па зніжэнні колькасці правапарушэнняў, па прафілактыцы злачынстваў.
З асноўным дакладам  выступіла галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Т. В. Шчарбакова, якая зрабіла падрабязны аналіз работы мясцовых органаў кіравання па розных напрамках дзейнасці. Арганізацыйна-масавая работа раённага і васьмі сельскіх Саветаў дэпутатаў у 2015 годзе была накіравана на рэалізацыю Законаў Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб статусе дэпутатаў мясцовага Савета дэпутатаў” і іншых нарматыўна-прававых актаў краіны.
Таццяна Віктараўна адзначыла, што галоўным прыярытэтам праводзімай работы з’яўляецца, безумоўна, павышэнне эфектыўнасці дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў раёна, умацаванне ўзаемадзеяння з насельніцтвам, выканаўчымі органамі ўлады, працоўнымі калектывамі ў пытаннях выканання прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту раёна, максімальнай рэалізацыі правоў і паўсядзённых жыццёвых запытаў грамадзян, уцягненне іх у рашэнне грамадска важных пытанняў.
Раённы і сельскія Саветы дэпутатаў падтрымліваюць пастаянную цесную сувязь з выбаршчыкамі праз розныя формы і метады, у тым ліку праз правядзенне асабістых і выязных прыёмаў, “прамых ліній”, прыёмаў грамадзян, правядзення дзён інфармавання, сустрэч у працоўных калектывах, дзён работы з насельніцтвам, падчас правядзення святаў вуліц і вёсак. Галоўная мэта такіх мерапрыемстваў – прамы кантакт улады і людзей, вывучэнне праблемных пытанняў і іх рашэння, а таксама прыцягненне грамадзян да выканання сваіх абавязкаў, да навядзення парадку на зямлі, фарміраванне ў насельніцтва здаровага ладу жыцця, выяўленне парушальнікаў грамадскага парадку, адрасоў дзіцячай і сямейнай неблаганадзейнасці і г. д.
Падагульняючы, старшыня раённага Савета дэпутатаў зазначыла, што пры складанні рэйтынгу сельвыканкамаў улічваліся многія фактары: дэмаграфічная сітуацыя, працэсы міграцыі, работа па рэалізацыі Дэкрэта №18, па стане злачыннасці і прафілактыцы правапарушэнняў, пажарнай сітуацыі, развіццё асабістых падсобных гаспадарак, пытанні добраўпарадкавання, работа са зваротамі грамадзян і многае іншае.
Такім чынам, па выніках работы за 2015 год, паведаміла І. М. Новікава, у спісе лепшых сельвыканкамаў з невялікай разбежкай балаў Обальскі (старшыня М. А. Будневіч), Светласельскі (В. В. Шчарбакоў) і Лаўжанскі (С. П. Кійко) сельвыканкамы.
Па абмяркоўваемым пытанні прынята разгорнутая пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *