Шумилинская экологическая служба провела в 2015 году 20 проверок, выдала 163 предписания

Экология

20 праверак, 163 прадпісанні

Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
падвяла вынікі работы за 2015 год.

Асноўныя намаганні работнікаў інспекцыі былі накіраваны на ахову водных і зямельных рэсурсаў, лясоў, атмасфернага паветра, асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, стварэнне спрыяльнага асяроддзя для пражывання насельніцтва ў раёне, а таксама на папярэджанне, выяўленне і ліквідацыю правапарушэнняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя.
На тэрыторыі Шумілінскага раёна гаспадарчую дзейнасць у 2015 годзе ажыццяўляў 291 суб’ект, з іх 9 суб’ектаў гаспадарання высокай групы рызыкі, 3 з якіх не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі; 10 суб’ектаў сярэдняй групы рызыкі, 272 суб’екты нізкай групы рызыкі.
У 2015 годзе праведзена 20 праверак, з іх 5 – высокай групы рызыкі, 3 – сярэдняй групы, 5 – нізкай групы рызыкі, 7 кантрольных праверак. Па фактах праверак выдадзены 163 пункты прадпісанняў. 133 пункты прадпісанняў выкананы, прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 7 юрыдычных асоб (28 пратаколаў) на суму 66,96 млн. руб, 16 службовых асоб на суму 13,86 млн. руб. Праведзена 39 маніторынгаў, па выніках якіх выдадзена 17 рэкамендацый. Рэкамендацыі выкананы ў поўным аб’ёме.
За мінулы год прыцягнута да адміністрацыйных спагнанняў 106 парушальнікаў на агульную суму 186,4 млн. руб, з іх накладзена 45 штрафаў на службовых асоб агульнай сумай 31,5 млн. руб., 46 штрафаў на юрыдычных асоб на суму 148,1 млн. руб., на 15 грамадзян і ІП  на суму 6,84 млн. руб. Асноўнымі парушэннямі сталі нерацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў, невыкананне патрабаванняў эксплуатацыі аб’ектаў захавання адыходаў, адсутнасць уліковай дакументацыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, захаванне адыходаў па-за санкцыянаванымі месцамі.
Выяўлена 14 фактаў учынення шкоды навакольнаму асяроддзю, прад’яўлена 11 прэтэнзій. Агульная сума ўрону склала 1148,81 млн. руб.
Сістэматычна праводзілася работа па выяўленні несанкцыянаваных звалак адыходаў, недапушчэнні захавання другасных матэрыяльных рэсурсаў. За мінулы год выяўлены 22 несанкцыянаваныя звалкі, складзены 22 акты-прадпісанні і 10 пратаколаў на суму 11,16 млн. руб. Праведзена 99 абследаванняў аб’ектаў захавання цвёрдых камунальных адыходаў.
Ажыццяўляўся сістэматычны кантроль за выкананнем на тэрыторыі Шуміліншчыны мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Абследавана 779 тэрыторый аб’ектаў, выдадзена 90 прадпісанняў, складзены 61 пратакол на суму 83,88 млн. рублёў.
Ірына БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №9 ад 02.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *