2 февраля — Всемирный день водно-болотных угодий

Экология

Захаваем балоты для нашчадкаў
Водна-балотныя ўгоддзі ва ўсім свеце падвяргаюцца значнаму антрапагеннаму ўздзеянню, у выніку чаго знікаюць унікальныя біятыпы, губляецца іх прыродаахоўнае значэнне. Нядаўна лічылася, што балоты – непрыдатныя  для чалавека  тэрыторыі. Аднак з развіццём экалагічнага мыслення і больш глыбокім асэнсаваннем біясферных працэсаў водна-балотныя ўгоддзі пачалі ўсведамляцца як экасістэмы, роля якіх надзвычай вялікая.
На тэрыторыі  нашага раёна ў заказніку “Казьянскі” размешчаны Обальскія балоты. Гэта ўнікальны прыродна-тэрытарыяльны комплекс, ахове якога надаецца асаблівая ўвага агульнаеўрапейскай стратэгіяй ў галіне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці.  Плошча Обальскіх балот – каля 5000 га. Яны дзеляцца двума градамі выспаў на тры часткі.
На базе дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Казьянскі”  распрацавана пяць турыстычных маршрутаў. На кожным з іх можна ўбачыць унікальныя расліны,  птушак і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Пры жаданні гідам па  маршрутах можа стаць дацэнт кафедры «Экалогія»  ВДУ імя П. М. Машэрава вядомы арнітолаг У. В. Іваноўскі.

*  *  *
З нагоды  Сусветнага дня водна-балотных угоддзяў рэспубліканскі ландшафтны заказнік  “Казьянскі” ладзіў конкурс дзіцячага малюнка “Заказнік “Казьянскі” вачыма дзяцей”. Конкурс прайшоў у Шумілінскай раённай гімназіі.  Першае месца заняў дзевяцікласнік Андрэй Зайцаў, другое – дзевяцікласнік Леў Фёдараў, трэцяе – васьмікласніца Ганна Зданевіч. Усім удзельнікам конкурсу былі ўручаны прызы, календары з выявай іх малюнкаў.
Святлана ІЛЬІНЕЦ, вядучы спецыяліст ДПУ РЛЗ “Казьянскі”.
Надрукавана ў №9 ад 02.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *