Посади дерево в честь 70-летия Великой Победы!

Актуалии Экология

Пасадзі дрэва на мірнай зямлі
З 28 сакавіка па 4 красавіка ў нашай краіне пройдзе добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу-2015”. Сёлета яна будзе прысвечана 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Падчас мерапрыемстваў удзельнікі акцыі будуць высаджваць дрэвы ў гонар воінаў-вызваліцеляў, дзякуючы подзвігу якіх Беларусь вось ужо сем дзясяткаў год з’яўляецца мірнай і незалежнай краінай. Тыдзень лесу пройдзе таксама і ў мэтах захавання і памнажэння лясоў, прыцягнення ўвагі грамадскасці да рашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў, у мэтах падтрымання мерапрыемстваў Года моладзі.
Кожны, хто пасадзіў хоць адно дрэва, ачысціў зялёны масіў ад смецця ці сваімі рукамі змайстраваў домік для птушак, ужо не зможа застацца раўнадушным да прыроды і заўсёды стане на яе абарону, будзе беражліва адносіцца да лесу і яго дароў.
Лясгас запрашае ўсіх жыхароў і гасцей раёна прыняць актыўны ўдзел у акцыі, для гэтага неабходна звярнуцца ў ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” (кант. тэл. 4-55-38, 4-23-30, 4-16-86) ці бліжэйшае лясніцтва.
Пасадзіце сваё дрэва на мірнай зямлі!
І. ТРЭНОГІН, галоўны ляснічы ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Надрукавана ў №23 ад 24.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *