Теннис, фитнес, плавание… Чем ещё порадует ФОК в Шумилино?

Актуалии Общество Спорт

І паплаваем, і фітнесам пазаймаемся
Чацвёрты год вядуцца работы па рэканструкцыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў райцэнтры. Сёння з упэўненасцю можна сказаць: у самы  бліжэйшы час у Шуміліне з’явіцца сучасны спартыўны комплекс, якога з нецярпеннем чакаюць шматлікія прыхільнікі актыўнага адпачынку і здаровага ладу жыцця.

На першым паверсе ФАКа размесцяца раздзявальні і душавыя, на другім – трэнажорная зала, залы для заняткаў настольным тэнісам, аэробікай, фітнесам. Усе будаўнічыя работы тут практычна ўжо завершаны. “Справа засталася толькі за трэнажорамі, – расказвае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэй Мазанкоў. – Зараз выбіраюцца найлепшыя варыянты спартыўных трэнажораў. Зразумела, пры выбары ўлічваем як кошт, так і якасць абсталявання”.
Зараз асноўны фронт работ для будаўнікоў (генеральным падрадчыкам выступае Шумілінская ПМК-70) – басейн.
“Перакананы: фізкультурна-аздараўленчы комплекс будзе карыстацца папулярнасцю  насельніцтва, – упэўнены Андрэй Мазанкоў. – Невялікія памеры басейна 16х3,5 ідэальна падыдуць  для дзяцей. Для асоб з абмежаванымі магчымасцямі зроблены пандусы, асобныя санітарныя вузлы і доступ у басейн. Любы аматар актыўнага адпачынку знойдзе занятак на свой густ. Адначасова ў спартыўным комплексе зможа займацца да 50 чалавек”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *