За весенние палы сухой травы – уголовная ответственность

Актуалии Безопасность Экология

За вясновыя палы – і крымінальная адказнасць
З той пары, як сыдзе снег, а дажджы яшчэ не ўвойдуць у сілу, забараняецца:
–  разводзіць вогнішчы ў хваёвых маладняках, на пляцоўках пашкоджанага лесу, тарфяніках, у месцах з падсохлай травой;
–  паліць траву і разводзіць вогнішчы ў траве, пакідаць запалены агонь без нагляду;
–  пакідаць непатушаныя запалкі, акуркі і інш.
Развядзенне вогнішчаў (у тым ліку з выкарыстаннем мангалаў, барбекю, грыль і інш.) дапускаецца на ўладкаваных пляцоўках, акружаных мінералізаванай паласой, шырынёй не менш за 0,25 м, а таксама ў месцах, дзе немагчыма пашкодзіць агнём кроны, ствалы і каранёвыя лапы дрэў (апроч забароненых пляцовак). Вогнішча павінна быць патушана да поўнага спынення тлення.
Калі вы заўважылі пажар. не праходзьце міма. Траву, якая толькі пачынае гарэць, вы зможаце патушыць самастойна. Адчуўшы пах дыму, падыдзіце бліжэй і вызначце, што гарыць. Залівайце агонь вадой з бліжэйшага вадаёма, засыпайце зямлёй. Патушыўшы пажар, пераканайцеся, што агонь не разгарыцца зноў. Калі не можаце патушыць пажар сваімі сіламі, адыдзіце ў бяспечнае месца і выклікайце выратавальнікаў (тэл. 101, 112).
Вясновыя палы часта прыводзяць да ўзгарання тарфянікаў і лясных насаджэнняў. Штогод 10-12% лясных пажараў у рэспубліцы ўзнікаюць па гэтай прычыне. Пажаранебяспечнымі з’яўляюцца ўсе выпрацаваныя тарфяныя радовішчы, асушаныя землі з тарфянымі глебамі і тарфяныя радовішчы, якія распрацоўваюцца, балоты з парушаным гідралагічным рэжымам. Асаблівасцю пажараў на тарфяніках з’яўляецца здольнасць торфу гарэць на глыбіні да 1,5  метра.
Згодна з заканадаўствам за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь (245-980 рублёў). За распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжаны папярэджанне ці штраф у памеры да 12 БВ (294 рублі). За падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць.
Беручы ў рукі запалкі, памятайце, што вясновыя палы наносяць велізарную шкоду прыродзе, усяму жывому. Ці гатовыя вы ўзяць такі грэх на сябе?
Рыгор ЖУК, першы намеснік начальніка РАНС.
Надрукавана ў №26 ад 03.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *