Минутой молчания почтили память погибших воинов на братском кладбище в Шумилино

Актуалии Общество

Эстафета пакаленняў
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята традыцыйна ўспрымаецца як дзень мужчын. Бо спрадвеку менавіта мужчына станавіўся на абарону сваёй сям’і, свайго горада, Бацькаўшчыны. Так было стагоддзі таму, так ёсць і цяпер.

Пра гэта гаварылі выступоўцы на мітынгу, які праходзіў на брацкіх могілках у Шуміліне, куды кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра прыйшлі пад гукі духавога аркестра Шумілінскай ДШМ. Прыйшлі, каб аддаць даніну павагі савецкім салдатам, якія паклалі свае жыцці на барацьбу з ворагам, дзеля вызвалення нашай краіны. Пра неўміручую памяць аб подзвігу савецкіх воінаў гаварыла на мітынгу намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірына Шалахава.
Пра пераемнасць пакаленняў у справе абароны Радзімы гаварыў старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў палкоўнік Валерый Жандараў. Нашым бацькам і дзядам выпаў цяжкі лёс у крывавай вайне адстаяць свабоду краіны, годна прадоўжылі іх справу наша пакаленне, ахоўваючы мірную працу грамадзян вялікай дзяржавы. Працягваюць гэтую эстафету сучасныя вайскоўцы – салдаты  і афіцэры, берагуць спакой незалежнай Беларусі, сказаў Валерый Іванавіч.
Маладому пакаленню абаронцаў Айчыны ёсць на каго раўняцца, з каго браць прыклад, адзначыў начальнік адасобленай групы аб’яднанага ваенкамата Бешанко-віцкага і Шумілінскага раёнаў падпалкоўнік Андрэй Собін. Усе выступоўцы віншавалі са святам былых і цяперашніх вайскоўцаў, усіх мужчын. І як сімвал непарыўнасці эстафеты пакаленняў неслі ганаровую варту ля святых магіл вучні Шумілінскай СШ №1.
Напрыканцы мітынгу прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання. Да падножжа помніка кладуцца вянкі і кветкі як сімвал вечнай памяці, вечнай славы і нашай глыбокай павагі салдатам Вялікай Айчыннай вайны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №17 ад 28.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *