17 ноября – День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности

Актуалии Общество

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Шумілінскага раёна, ветэраны працы!
Прыміце сардэчныя віншаванні і  словы прызнання з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Дасягненні аграпрамысловага комплексу – гэта вынік штодзённай напружанай працы як простых працаўнікоў сельскай нівы, перапрацоўчых і абслугоўваючых арганізацый, фермераў, так і спецыялістаў, кіраўнікоў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці, моладзі, работнікаў сацыяльнай сферы.
Выказваем вам вялікую падзяку за адданасць сялянскай справе. Бо добрасумленная, праца – галоўны рэсурс, надзейны фундамент стабільнасці і развіцця дзяржавы, абавязковая ўмова дабрабыту кожнай сям’і. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце памнажаць дасягнутыя поспехі, працаваць з поўнай аддачай.
Жадаем вам і вашым блізкім добрага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог на карысць роднай зямлі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *