И в волейболе, и в футболе Шумилино обыграло Бешенковичи

Актуалии Спорт, туризм

Валейбол, футбол
Чым заняцца ў доўгія зімовыя вечары? Для аматараў актыўнага адпачынку такое пытанне не ўзнікае: спартыўная зала, сябры, любімы від спорту. Апошнім часам пачалі праводзіцца таварыскія сустрэчы са спартсменамі з іншых раёнаў.

У сярэдзіне студзеня шумілінскія валейбалісты ездзілі ў Бешанковічы, дзе з лікам 2:3 перамаглі мясцовую каманду.
У мінулую пятніцу з візітам ў адказ прыехалі бешанковіцкія спартсмены. Па дамоўленасці, пашырылі гульнявую праграму: акрамя валейболу, вырашылі сыграць і ў міні-футбол.
Валейбольная сустрэча выдалася напружанай і нярвовай. За каманду нашага раёна дэбютаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, таксама гонар раёна  абаранялі Сяргей Аксёнаў, Сяргей Шніпаў, Сяргей Абраменка, Уладзімір Шэдзько, Алег Асташонак, Аляксандр Іваноўскі і Антон Сілін. З лікам 3:2 выйграла сустрэчу шумілінская каманда.
У міні-футболе “Шуміліна” і “Бешанковічы” прапанавалі гледачам вясёлую галявую сустрэчу. Футбалісты многа атакавалі, адсюль і канчатковы лік 10:5 на карысць гаспадароў.
Як паведамілі у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама,  міжраённыя сустрэчы будуць практыкавацца і далей, у праграму сустрэч плануецца дадаць такія папулярныя віды спорту, як армрэслінг, гіравы спорт, перацягванне каната і інш. У бліжэйшых планах – выезд да лёзненскіх спартсменаў.
Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *