Объявлен конкурс «Спасатели глазами детей»

Безопасность Общество

Конкурс “Выратавальнікі вачыма дзяцей”
З мэтай папярэджання пажараў ад дзіцячага свавольства з агнём і прапаганды правілаў пажарнай бяспекі сярод дзяцей ва ўстановах адукацыі раёна праводзіцца конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.
Агляд-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Малюнак”, “Плакат”, “Падзелка”, “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”, “Скульптура малых форм”, “Казка”, “Апавяданне”, “Верш”. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца толькі індывідуальныя работы.
Прыкладная тэматыка работ: “Я б у выратавальнікі пайшоў, няхай мяне навучаць”, “Тэхніка на службе ў выратавальнікаў-пажарных”, “Прычыны і наступствы надзвычайных сітуацый”, “Аварыі, катастрофы нашага стагоддзя”, “Папярэджанне надзвычайных сітуацый (тэма для плаката), “Мы ратуем наш свет ад агню”, “Пажарны-добраахвотнік – гэта гучыць горда!”, “Ад вады да бяды – адзін крок”, “Вада – радасць або бяда”, “Правілы паводзінаў на вадзе – правілы жыцця”, “На тонкім лёдзе няма месца дзіцячым гульням”, “Феерверкі і хлапушкі – небяспечныя цацкі”, “Аварыя на прадпрыемстве”, “Беражыце ліфт”, “Бяспечны адпачынак у аквапарку”, “Асцярожна: перавозка небяспечнага грузу!”, “Кар’еры. Небяспечна для жыцця!”, “Правілы паводзін на атракцыёнах”, “Будаўнічыя пляцоўкі – не месца для гульняў”. Могуць быць прадастаўлены і іншыя тэмы (пажарна-выратавальны спорт, гумар, сатыра).
Конкурс праводзіцца па чатырох узроставых групах: выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў, вучні ўстаноў адукацыі 7-10 год, 11-14 год і 15-17 год. Узрост удзельнікаў на 02.05.2016 года павінен складаць ад 7 да 17 гадоў.
Аформленыя работы павінны мець  цвёрдую аснову (ДВП, кардон і размяшчацца ў рамках без шкла). На тыльным баку павінны быць прыстасаваны петлі для падвескі работ.
Фармат малюнка павінен быць не больш за 60х40 см. На адваротным баку трэба напісаць: назву работы, прозвішча і імя аўтара, узрост (клас), школу (пазашкольную ўстанову), раён.
Работы неабходна накіроўваць не пазней як 29 лютага 2016 г. па адрасе: г.п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44а, РАНС або ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (гаспадарчая група).
Пры ацэнцы конкурсу на лепшы выраб журы будзе ўлічваць арыгінальнасць прынятага рашэння, акуратнасць выканання работы, складанасць мадэлі.
Пераможцы і прызёры раённага конкурсу дзіцячай творчасці будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Лепшыя работы пераможцаў  будуць накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.
Надрукавана ў №10 ад 05.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *