Жители Кривого Села приятно удивлены ассортиментом местного магазина

Общество Сельское хозяйство

“Магазін ніколі не бачыў такога асартыменту”
Праблема з прадаўцамі ў магазіне райспажыўтаварыства, што ў Крывым Сяле, вырашылася, калі ў вёску прыехалі сёстры Злата і Ганна Шматэнка. Жанчыны пераехалі ў наш раён з Марыупаля Данецкай вобласці і ўладкаваліся на пастаяннае жыхарства.
Тое, што вопыт работы ў гандлі ў дзяўчат ёсць, становіцца зразумела адразу і па багатым асартыменце тавараў, і па выкладцы, і па водгуках пакупнікоў. І старшыня сельсавета Таццяна  Дзятлава заўважыла, што такога асартыменту ў гэтай краме не было ніколі. Летам тавараабарот тут даходзіць да 240 мільёнаў, у зімовыя месяцы – 160-180 мільёнаў, расказала загадчыца крамы Злата Шматэнка (на здымку).
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №13 ад 16.02.1016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *