Успешные выступления юных футболистов из Шумилино

Молодёжь Спорт, туризм

Міні-футбол
У Мінску прайшоў рэспубліканскі турнір па міні-футболе на прызы Лігі дзіцячага футболу і Асацыяцыі  беларускай федэрацыі футболу.
Ва ўзроставай групе да 11 год прынялі ўдзел і нашы землякі – каманда ФСК “Здароўе” (трэнер Аляксандр Ходзюш, прадстаўнік каманды Пётр Чарнышоў).
У футбольным біятлоне шумілінскія футбалісты ўзялі першае месца, прычым у фінале былі мацнейшыя за каманды РЭМ-БАТЭ-1 і РЭМ-БАТЭ-2.
Цікавую гульню паказалі нашы землякі (Вадзім Асташонак, Раман Несцярэнка, Максім Міхайлаў, Назар Максімаў, Антон Смолікаў і Уладзіслаў Сіманенка) на турніры па міні-футболе. У групе ФСК “Здароўе” перамог над камандамі РЭМ-БАТЭ (2:1), “Заслаўль” (3:0) і дзіцячага дома №5 г. Мінска (5:0). У фінале па пенальці здаліся ФК “Скіна” (Чашнікі).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №20 ад 18.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *