Районные новости: новый погрузчик в комхозе, новый канал на кабельном TВ

Актуалии Новости

Семінар-нарада
У г. Пінску Брэсцкай вобласці прайшла рэспубліканская семінар-нарада работнікаў дзяржтэхнагляду. Абмяркоўваліся вынікі работы за мінулы год, пастаўлены задачы на год бягучы. Удзельнікі семінару агледзелі выставу тэхнікі беларускай вытворчасці. З нашага раёна ў нарадзе браў удзел начальнік раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду С. М. Пантаплёў.
Лічыльнікі
У ААТ “Прыазёрны мір” першымі ў раёне закупілі на трактары некалькі індывідуальных лічыльнікаў уліку паліва. Гэта дазволіць значна сэканоміць гаруча-змазачныя матэрыялы.
З завода – у “бой”

Адразу з канвеера ў работу па вывазцы снегу ўключыўся новы пагрузчык “Амкадор”, які купілі ва УП ЖКГ. 200 мільёнаў рублёў на набыццё новай тэхнікі было выдзелена з абласнога бюджэту. “Амкадор” будзе задзейнічаны на пагрузцы пяску, грунту і шчапы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Прыз сімпатый гледачоў
У Оршы падведзены вынікі абласнога конкурсу “Песні юнацтва нашых бацькоў”. У гала-канцэрце  ад нашага раёна выступілі Ірына Салаўёва ў намінацыі “Саліст-вакаліст” і квартэт “Двойчы два” (кіраўнік Н. В. Філіпава) у намінацыі “Вакальны ансамбль”.
Ірына Салаўёва стала дыпламанткай конкурсу, а вось квартэту хлопцаў – Валерыю Дарзнеку, Аляксею Шчарбакову, Яўгену Казлову і Андрэю Крыўцову – дастаўся прыз сімпатый гледачоў. Запалі ў душу іх творы “Кожны чацвёрты” (выкананы акапэльна) і “Хто табе сказаў?”.
Алена КАРПУШЭНКА.
Новы тэлеканал
З 12 сакавіка ў кабельных тэлевізійных сетках райцэнтра ў тэставым рэжыме пачаў трансліравацца тэлеканал TV-1000 Action. Як паведамілі ў ААТ “Гарант”, абаненцкая плата з улікам новага тэлеканала пачне налічвацца з 1 красавіка. Таксама спецыялісты ААТ “Гарант” адзначылі, што павелічэння колькасці каналаў ў бліжэйшыя часы не чакаецца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №20 ад 18.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *