Лов щуки: 8 марта ещё можно, а 9-го уже нельзя

Экология

Лоўля шчупака забаронена
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя інфармуе, што з 9 сакавіка па 25 красавіка 2016 года ўстаноўлена забарона на лоўлю шчупака звычайнага. Да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнуты асобы, якія знаходзяцца ў рыбалоўных угоддзях або на прылягаючых да іх тэрыторыях на адлегласці да 1 км ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з дадзеным відам рыбы без адпаведных дакументаў.
Паважаныя грамадзяне! Пры выяўленні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства просім паведаміць на тэлефон “гарачай лініі” Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па нумары 8(02139)4-02-10.
Васіль НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №16 ад 26.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *