Шумилинские медики подвели итоги работы за 2015 год

Здоровье Общество

Захаваць і ўмацаваць здароўе насельніцтва

18 лютага падвялі вынікі сваёй работы за 2015 год і вызначылі прыярытэтныя напрамкі дзейнасці на год 2016 медыкі раёна. У рабоце медыка-санітарнага савета Шумілінскай ЦРБ бралі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, намеснік начальніка абласнога ўпраўлення аховы здароўя М. М. Каспіровіч, галоўны ўрач Шумілінскага РЦГЭ С. А. Конышаў.
Галоўны урач Шумілінскай ЦРБ К. Ф. Баканаў выступіў з падрабязным аналізам дзейнасці ўстаноў аховы здароўя Шумілінскага раёна па ўсіх напрамках. У 2015 годзе медыцынскае абслугоўванне насельніцтва раёна (18 521 чалавек) ажыццяўлялі Шумілінская цэнтральная раённая бальніца на 99 ложкаў, Обальская ўчастковая бальніца на 17 ложкаў, Мікалаеўская бальніца сястрынскага догляду на 15 ложкаў, 4 урачэбныя амбулаторыі, 15 ФАПаў, а таксама дзённы стацыянар на 30 ложкаў. Канстанцін Фёдаравіч адлюстраваў дэмаграфічную сітуацыю ў раёне, вызначыў дасягненні, адзначыў недахопы ў рабоце медустаноў, акрэсліў асноўныя задачы дзейнасці медыцынскай галіны на 2016 год. Па выніках абмеркавання даклада былі прыняты адпаведныя рашэнні.

З даклада галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ К. Ф. Баканава
Кадры. У лячэбна-прафілактычных установах раёна працуе 451 чалавек, у тым ліку 51 урач (з іх 12 – пенсійнага ўзросту), 3 урачы-інтэрны, 185 сярэдніх медработнікаў (з іх 24 – пенсійнага ўзросту), 108 малодшых медработнікаў, 107 – іншых.
У 2015 годзе на работу прыйшлі 5 урачоў, 3 урачы-інтэрны, 3 фельчары, адна медсястра. Патрабуюцца 7 урачоў розных спецыяльнасцяў, фельчары. Сёння ў сярэдніх і вышэйшых медыцынскіх навучальных установах навучаецца 39 жыхароў нашага раёна.
Дэмаграфія. У 2015 годзе захавалася станоўчая дынаміка паказчыкаў развіцця аховы здароўя ў раёне. Важнейшай дэмаграфічнай тэндэнцыяй стала зніжэнне тэмпаў натуральных страт насельніцтва за кошт змяншэння агульнай смяротнасці. Натуральныя страты з 2005 года скараціліся з 13,9  да 5,72 у 2015 годзе. За гэты ж перыяд нараджальнасць павысілася з 7,75 да 13,28.
Сярод прычын смерці на 1 месцы хваробы сістэмы кровазвароту (36,6%), на 2 месцы – старасць (10,5%), на 3 – новаўтварэнні (12,2%), на 4 – знешнія прычыны (10,5%).
Фінансы і матэрыяльная база. На ахову здароўя ў 2015 годзе было выдаткавана 43,2 мільярда рублёў (2 мільёны 331,9 тысячы рублёў на 1 жыхара раёна). Аб’ём пазабюджэтных даходаў за кошт аказання платных паслуг склаў 1,78 мільярда рублёў. На бягучы рамонт медыцынскіх устаноў раёна затрачана 1,126 мільярда рублёў. За год бальніцы папоўніліся  абсталяваннем на суму 34,9 мільёна рублёў. Сярэдняя зарплата ўрачоў склала 8724 тыс. руб., сярэдняга медперсаналу 4804 тыс. руб., іншых работнікаў – 3421 тыс. руб.
Задачы на 2016 год.  Выкананне дзяржаўных праграм: стабілізацыя нараджальнасці, зніжэнне захворваемасці і смяротнасці, асабліва заўчаснай і якую можна прадухіліць, траўматызму і інваліднасці.
Прафілактыка захворванняў і павышэнне эфектыўнасці работы па фарміраванні ў насельніцтва здаровага ладу жыцця. Прыярытэтнае развіццё амбулаторна-паліклінічнай дапамогі. Працягваць работу па дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва.
Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (бягучыя рамонты лячэбна-прафілактычных устаноў, набыццё сучаснага медыцынскага абсталявання, абнаўленне аўтатранспарту).
Умацаванне кадравага патэнцыялу. Інфарматызацыя галіны.
Падрыхтаваў Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №17 ад 01.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *