Вы спрашивали: кто поменяет газовую плиту?

Вопрос-Ответ

Хто памяняе газавую пліту?
У рэдакцыю звярнулася чытачка раённай газеты з вёскі Масцішча Обальскага сельсавета К. А. Дзмітрыева. Кацярына Андрэеўна прасіла патлумачыць, ці ёсць у раёне паслугі пенсіянерам па замене старых газавых пліт.
“З мінулага года стартавала рэспубліканская акцыя па замене газавых пліт, – расказаў старшы майстар Шумілінскага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ “Полацкгаз” Сяргей Шарыпаў. – Нашы работнікі, якія развозяць і падключаюць балоны вясковым жыхарам, у абавязковым парадку правяраюць кожную пліту на герметычнасць. У выпадку няспраўнасці або пратэрмінаванасці эксплуатацыі (больш за дваццаць гадоў) пішацца прадпісанне памяняць пліту. Яе чалавек можа купіць самастойна. А можна заказаць на нашым прадпрыемстве па нумары 4-19-04. Самая танная двухканфорная настольная пліта каштуе каля 500 тысяч. Можна заказаць і стацыянарную – з духоўкай. Прывозяць нашы работнікі новыя пліты бясплатна, а кошт устаноўкі – 40 тысяч рублёў”.
Трэба адзначыць, што такая паслуга па дастаўцы газавых пліт запатрабаваная. Да прыкладу, за мінулы год работнікі Шумілінскага раёна газазабеспячэння прывезлі і ўстанавілі жыхарам раёна амаль дзвесце газавых пліт розных мадыфікацый.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №19 ад 09.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *