Лучшим на площадке был назван Александр Лобачёв

Молодёжь Спорт, туризм

Кожны можа стаць лідарам
Нашу валейбольную каманду, за якую гуляюць хлопцы 2003 года нараджэння, добра ведаюць і ў вобласці, і ў рэспубліцы. Шумілінскія спартсмены выйгралі першынство вобласці, пасля двух тураў лідзіруюць у рэспубліканскіх спаборніцтвах “Дзіцячая валейбольная ліга”. “Падабраліся добрыя хлопцы. Кожны з іх можа “ўзяць гульню” на сябе, – расказвае трэнер Аляксей Паршыкаў. – Сапернікам гэта вельмі нязручна, бо невядома хто “выстраліць” у сустрэчы”.

Нядаўна ў Глыбокім прайшоў рэспубліканскі турнір па валейболе. Нашы землякі з лікам 3:0 перамаглі  спартсменаў з Мінска (дзве каманды), Паставаў, Бешанковічаў і Глыбокага і занялі першае месца. Лепшым на пляцоўцы ў складзе нашай каманды быў Аляксандр Лабачоў.
Аляксандру 12 гадоў, валейболам займаецца тры гады. “У другім класе прыйшла да нас Любоў Васільеўна Бабова, – успамінае хлопец. – Не ведаю чаму, але я не пайшоў тады ў валейбольную секцыю. А вось у чацвёртым класе прыйшоў з сябрам. Адна трэніроўка, другая. Спадабалася”.  Менавіта першы трэнер прывіла хлопчыку любоў да валейболе.
Неўзабаве А. Лабачоў пачаў займацца ў Аляксея Паршыкава.  А хутка і каманда пачала выступаць і перамагаць на розных спаборніцтвах. “З кожнай новай перамогай інтарэс да валейбола ў кожнага з каманды павялічваўся, – дзеліцца Аляксей Паршыкаў. – Саша на трэніроўках імкнецца ўсе рабіць па максімуму, яму не трэба паўтараць”. Аляксандр любіць камбінацыйную гульню, яму даспадобы нешта прыдумваць, ды і сяброў па камандзе добра адчувае. Хлопец умее працаваць на каманду – а гэта ў валейболе вельмі важна.
Пачатак валейбольнага захаплення Аляксандра Лабачова склаўся выдатна. Як там будзе далей – невядома. Але трэнер Аляксей Паршыкаў упэўнены: пры такіх адносінах да трэніровак, да гульні з яго можа вырасці валейбаліст высокага ўзроўню.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №20 ад 11.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *