Язвинская «рублёвка» для птиц

Общество Экология

Дахі для птахі
Многія вясковыя жыхары сваімі рукамі майструюць шпакоўні для птушак. А птушкі ў адказ за клопат пра іх абараняюць пладовыя дрэвы ад шкоднікаў.
Некаторыя майстры будуюць для крылатых сяброў сапраўдныя палацы, размалёўваюць іх у яркія колеры.
Праявіў фантазію і віцяблянін Міраслаў Казлоўскі, які трымае дачу ў Язвіне. Ля свайго дома Міраслаў Вітольдавіч зрабіў некалькі домікаў для птушак. Трохпавярховыя, з яркімі дахамі, агароджай, веснічкамі, з падковай на дахах на шчасце, яны адразу звяртаюць на сябе ўвагу. Думаецца, птушкам прыемна будзе пасяліцца ў такіх прыгожых доміках.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *